Коваль Вольга, Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)

Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)

Коваль Вольга

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Выдавец: РІВШ

Памеры: 166 с., 21 см

ISBN: 978-985-500-218-6

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва

Copyright © 2008 by Коваль В.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2503]

Дзейнасць беларускіх эмігрантаў на працягу ХХ ст. была шырокай і разнастайнай. Выданне газет і часопісаў адыгрывала ў гэтай дзейнасці важную ролю, бо аб’ядноўвала розныя асяродкі беларускіх эмігрантаў. Неабходна падкрэсліць, што ацэнка дзейнасці эмігрантаў застаецца на сённяшні дзень неадназначнай. Вывучэнне гэтай тэматыкі распачалося толькі на пачатку 90-х гадоў. Нягледзячы на тое, што была праведзена вялізарная праца па даследаванні гісторыі эміграцыі, далёка не ўсё яшчэ высветлена. З аднаго боку, сустракаецца адкрытая крытыка дыяспары, з другога — цалкам станоўчае апісанне дзейнасці прадстаўнікоў эміграцыі, эміграцыйных арганізацый і устаноў. Прычынай шматлікіх хваляў эміграцыі (усяго ў гісторыі Беларусі іх можна вылучыць дзевяць) стала геаграфічнае становішча нашай краіны. Беларусь цягам сваёй гісторыі шмат разоў рабілася ці плацдармам вядзення разбуральных войнаў, ці аб’ектам тэрытарыяльных прэтэнзій з боку суседніх дзяржаў.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Коваль Вольга, Узаемасувязі беларускай і ўкраінскай дыяспар у міжваенны перыяд

Узаемасувязі беларускай і ўкраінскай дыяспар ...

Коваль Вольга

У манаграфіі падрабязна апісаны працэсы эміграцыі, асаблівасці сацыяльнай адаптацыі эмігрантаў, дзейнасць партый і грамадскіх арганізацый замежжа, прааналізаваны агульныя тэндэнцыі эміграцыйных працэсаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, даследаваны асноўныя кірункі беларуска-ўкраінскіх узаемасувязей дыяспар у міжваенны перыяд. Міжэтнічныя адносіны эмігрантаў разглядаюцца праз грунтоўны аналіз міжваеннай эканамічнай і пал... Болей »