Дубавец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Дубавец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Калеснік Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1922 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Калеснік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Гарбінскі Юры, Беларускі рэлігійны друк на Захадзе

Беларускі рэлігійны друк на Захадзе

пэрыёдыка, графічныя друкі 1945–2005

Гарбінскі Юры

Месца выхаду: Нью Ёрк - Варшава

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Катэдра Беларускай Філялёгіі, Факультэт Прыкладной Лінгвістыкі і Ўсходнеславянскіх Філялёгіяў Варшаўскі Ўнівэрсытэт, Інстытут Славістыкі Польскай Акадэміі Навук

Выдавецтва/ друкарня: 888 с.

Памеры: 978-83-920472-7-8

Катэгорыя: Гісторыя; Рэлігія; Грамадзтва

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3742]; EEDC — [4163]

Пры раскіданасьці людзей сярод іншакультурнага насельніцтва рэлігійныя традыцыі выяўляюць сябе найбольш агульным назоўнікам для гуртаваньня эміграцыйнай масы. Царкоўныя структуры й пэрыядычныя выданьні, як той цэмэнт, трымаюць людзей разам, даюць падставу й стымул для грамадзкай дзейнасьці ды гэтым забясьпечваюць працягласьць існаваньня грамады. Гэтая фундамэнтальная праца пра беларускі рэлігійны друк на Захадзе закладае трывалую аснову для далейшага вывучэньня аднаго з галоўных аспэктаў жыцьцядзейнасьці беларускае дыяспары. У сувязі зь перасьледам за савецкім часам рэлігійнага жыцьця на Бацькаўшчыне асэнсаваньне эміграцыйнай рэлігійнай літаратуры зьяўляецца арганічнай часткай агульнага вывучэньня гісторыі Беларусі. Др. Ян Запруднік Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью Ёрку (ЗША)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)