Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Нарвэскі Хэльсынскі Камітэт, Нарвэскі Пэн-Клюб, Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, Беларускі Пэн-Цэнтар
Катэгорыя: Культура; Правы чалавека; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4718]; EEDC — [1378]
Сыгнатура: XIV.4.MED
У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі, якая была арганізаваная Нарвэскім Хэльсынскім Камітэтам, Нарвэскім Пэн-Клюбам, Беларускай Асацыяцыяй Журналістаў, Беларускім Пэн-Цэнтрам. Тэксты ў кнізе апублікаваны ў дзвюх вэрсіях – па-беларуску і па-ангельску. На канфэрэнцыі асьвятляліся тэмы: інфармацыйная прастора ў посткамуністычных краінах, масавая аўдыторыя й ідэалягічны ўплыў, прапагандысцкая тактыка – прэса й улада, свабодныя мас-мэдыі і інфармацыйнае забесьпячэньне функцыянаваньня дэмакратычнага грамадзтва, мэдыі – форум публічных дыскусіяў і беларускія рэаліі. Нацыянальную прэсу ў Беларусі ўжо сёньня трэба бараніць, бо толькі яна ў стане займацца ўнутрыдзяржаўнымі, унутрынацыянальнымі праблемамі. Кіраўніцтва краіны даўно сфармулявала сваё бачаньне месца СМІ: яно проста зрабіла іх часткаю дзяржаўнай прагандысцкай сыстэмы. Неадцэнзураваная інфармацыя, наадварот, змушае людзей думаць — а значыць рэагаваць і прымаць рашэньні, рабіць сьвядомы выбар. Таму, відаць, чыноўнікі маюць непераадольнае жаданьне быць разьмеркавальнікамі інфармацыі. Для грамадзтва гэта азначае, у лепшым выпадку, проста застой, а ў горшым — дэградацыю й скажонае ўспрыманьне рэчаіснасьці.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC