Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2015-04-30
Copyright © 2015 by За правы чалавека
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: За правы чалавека
Выканаўчы камітэт Віцебскага раёну адным зь першых на Віцебшчыне вызначыўся зь месцамі, у якіх забаронена правядзеньне пікетаваньняў для збору подпісаў па вылучэньні кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Згодна з апублікаваным рашэньнем, выканаўчы камітэт забараніў зьбіраць подпісы «на адлегласьці менш за 20 мэтраў ад будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, дзіцячых дашкольных устаноў, арганізацыяў аховы здароўя, воінскіх частак,... Болей »
Па дапамогу зьвярнулася шматдзетная сям’я з аграгарадка Стаі Лепельскага раёну – Надзея і Дзяніс Свабода з трыма маленькімі дочкамі Валерыяй, Алінай і Міланай. Паводле пазоўнай заявы кіраўніцтва СПФ «Заазер’е» ААТ «Лепельскі малочнакансэрвавы камбінат» ім прапануюць зьехаць з займаемага жылога дому. Апошняе паседжаньне раённага суду адбылося 29 траўня, прыняцьце рашэньня адкладзенае. Сям’ю з малымі нельга проста выселіць на вуліцу. Хоць... Болей »
олькі з другой спробы ўдалося заснавальніку арганізацыі «Платформ інавэйшан» Міхаілу Жамчужнаму, якога ўтрымліваюць у Віцебскім СІЗА, даслаць ліст праваабаронцу Леаніду Сьвеціку. Першы ліст быў канфіскаваны цэнзарам пэнітэнцыярнай установы. Згодна з папярэднімі зьвесткамі, Міхаіл Жамчужны абвінавачваецца паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу – 376 (часткі 1, 2), 375 (частка 1) і 431 (часткі 1, 2) – наўмыснае раскрыцьцё зьвестак, ... Болей »
Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суду аднавіла права жыхара Віцебску Аляксандра Антоненкі на свабоду выезду за межы краіны. Ранейшае рашэньне старшыні суду Кастрычніцкага раёну Яўгена Бурунова, згодна зь якім права на выезд Антоненка было абмежаванае, калегіяй прызнанае незаконным і скасаванае. Пaдpaбязьнeй » Болей »
Аўтарытэт Ігара Грышанава сярод землякоў досыць высокі, і таму, як распавялі ўдзельнікі сходу, дзеля яго дыскрэдытацыі старшыня сельсавету ўжыла досыць брудныя сродкі. Але ні хлусьня, ні намовы не дапамаглі ёй у гэтай справе. Як зьдзек і трызьненьне ўспрынялі сяляне заклён старшыні савету пра тое, што, Ігар Грышанаў «не начуе дома», а гэта нібыта не дае яму права заставацца старастам. Бо свае грамадзкія абавязкі ён выконвае добрасумленн... Болей »
Мінула менш за тыдзень пасьля абвяшчэньня аршанскім судом адмовы сябру аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Ігару Грышанаву ў задавальненьні яго пазову супраць птушкафабрыкі, як прадстаўнікі мясцовай улады сабралі сход жыхароў, каб адхіліць яго ад пасады старасты вёскі. Жыхары не падтрымалі ініцыятыву ўладаў, але апошнія не супакоіліся і распачалі кампанію па дыскрэдытацыі няўгоднага вясковага кіраўніка. Болей »
Прычына забароны акцыі, заяўку на правядзеньне якой падавалі віцебскія сябры КХП-БНФ, традыцыйная. Намесьнік старшыні Віцебскага гарвыканкаму Дзьмітры Шэрыкаў забараніў вулічнае шэсьце, спаслаўшыся на адсутнасьць у заяўнікаў дамоваў на яго абслугоўваньне камунальнікамі, мэдыкамі і міліцыянтамі. Болей »
Галоўны лекар Віцебскай гарадзкой цэнтральнай паліклінікі Станіслаў Цітовіч паведаміў, што мэдычнае абслугоўваньне масавых мерапрыемстваў ажыцьцяўляецца брыгадамі гарадзкой станцыі хуткай дапамогі пры адсутнасьці вялікай колькасьці выклікаў, «у сапраўдны перыяд назіраецца высокая абарачальнасць насельніцтва» (дакладная цытата на мове арыгіналу), таму скаардынаваць загадзя дзейнасьць брыгад хуткай дапамогі на дату меркаванага мерапрыемст... Болей »
Цягам амаль 6 гадоў, што мінулі з моманту прыняцьця рашэньня, якое рэгулюе парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Віцебску, мясцовым грамадзкім і палітычным актывістам ні разу не ўдалося выканаць патрабаваньні гэтага рашэньня, і ўлады ні разу не далі дазволу на правядзеньне пікетаў, мітынгаў ці вулічных шэсьцяў. Болей »
Актывісты спрабавалі зьмяніць сытуацыю праз звароты ў суды, патрабуючы скасаваць або зьмяніць невыканальнае рашэньне, але ўсе іх намаганьні былі беспаспяховымі. Паводле судзьдзяў, рашэньне Віцебскага гарвыканкаму прайшло юрыдычную экспэртызу, прызнанае не парушаючым дзейнае заканадаўства, а таму няма патрэбы нешта зьмяняць. Болей »