|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Выдавец: БДУ
Катэгорыя: Беларуская мова; Культура; Літаратуразнаўства
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У зборнік уключаны матэрыялы дакладаў VI Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Мова - Літаратура - Культура". Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі актуальныя праблемы сучаснага мовазнаўства (актуальныя праблемы гісторыі беларускай мовы; беларускі лінгвакультурны феномен: сутнасць, статус, дынаміка; нармалізацыя сучаснай беларускай мовы: вуснае і пісьмовае маўленне; аспекты моўных даследаванняў (семантыка, словаўтварэнне, граматыка, прагматыка); фальклор - культура; беларуская літаратура: гісторыя і сучаснасць; нацыянальныя літаратуры ў сусветным кантэксце; методыка выкладання філалагічных дысцыплін), з якімі і знаёміць чытачоў гэты зборнік.
Каталёг: Kamunikat.org
У біяграфіі Янкі Купалы 1926 год можна назваць творча-ўздымным. Сапраўды, у той год пясняр надрукаваў ажно 21 верш, у той час як у папярэднія гады публікаваў усяго па некалькі вершаваных твораў: у 1923 – 3 (“Крым”, “Цішку Гартнаму”, “Арлянятам”), у 1924 – 4 (“Дзве сястры”, “Наш летапісец, “…О так! Я пралетар!..” і паэма “Безназоўнае”), у 1925 – 2 (“Шляхам гадоў” і “Адшчапенцам (заходнім)”). Калі мець на ўвазе першае дзесяцігоддзе існава... Болей »