Валкавыцкі Георгій

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1923 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Георгій Валкавыцкі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Канановіч Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Канановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Станкевіч Адам, Хрысьціянства і беларускі народ

Хрысьціянства і беларускі народ

Станкевіч Адам

Месца выхаду: Львоў

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Парахвія сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Катэгорыя: Рэлігія

Copyright © 2006 by Парахвіі сьв. Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакэфальнай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Выд. Беларускае Каталіцкае Выдавецтво Бел.Друк. ім. Фр. Ска-рыны, Вільня, вул. Завальная, 1. Праца гэта выдана ў чэсьць 950-годзьдзя Хросту Беларусі (988-9-1938-9). У 25-я ўгодкі сьвятарства аўтара (28.ХІІ.1914-28.ХІІ.1939) Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай а. Сяржука Горбіка

У 1938 гг. прыпаў юбілей 950годзьдзя хрышчэньня "Русі", гэта знача: Украіны, Беларусі і Расеі. У чэсьць гэтага вялікага юбілею шмат пісалі ўкраінцы і расейцы. Не асталіся ад іх і мы, беларусы. Доказам гэтага, не лічачы большых і меншых артыкулаў у беларускай перыёдычнай прэсе, служыць так жа і гэтая скромная праца. Мае яна сваю гісторыю. Прадусім вырасла яна з праектаванага большага артыкулу ў літаратурнанавуковы журнал "Калосьсе" (І). У самым, аднак, працэсе пісаньня аказалася, што рамы артыкула для гэтай працы вузкія і замест артыкулу паявілася кніжка. Калі праца гэта збольшага была скончана 15.ХІІ.38 г., польская паліцыя даручыла мне загад віленскага ваяводы Бацянскага аб высяленьні мяне на пяць гадоў з граніц Віленскага ваяводства. 27.ХІІ.38 г., захапіўшы з сабой між іншым рукапіс працы "Хрысьціянства і беларускі народ", апынуўся я ў Слоніме. Тут я, ня маючы адпаведнай бібліятэкі, ня меў магчымасьці належна рукапіс праверыць і паправіць. Галоўнай мэтай гэтай працы было: маючы на ўвазе беларускую духоўную разрозьненасьць, крытычна карыстаючыся з расейскіх і польскіх адпаведных крыніц, у форме папулярнанавуковай паспрабаваць шукаць "беларускай праўды", беларускай рэлігійнай і нацыянальнакультурнай і прадставіць роль у гэтай справе хрысьціянства ў Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Станкевіч Адам, «Mužyckaja Prauda» i «Гомон»

«Mužyckaja Prauda» i «Гомон»

Сінтэтычны нарыс

Станкевіч Адам

Гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, выдавец, асветнік, грамадска-палітычны дзеяч, беларускі каталіцкі святар Адам Станкевіч паходзіў з сялянскай сям’і вёскі Арляняты Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці). Нарадзіўся 24 снежня 1891 года (6 студзеня 1892 года). У снежні 1944 года кс. А. Станкевіч быў арыштаваны супрацоўнікамі НКДБ. Аднак, не прыдумаўшы ніякай віны, святара хутка выпусцілі. Паў... Болей »


pdf
Станкевіч Адам, Выбранае

Выбранае

Станкевіч Адам

Кнігу выдатнага дзеяча беларускага адраджэння, каталіцкага святара, кандыдата багаслоўя Адама Станкевіча (1891–1949), загубленага карнымі органамі бальшавіцкай улады, склалі самыя значныя яго працы — манаграфіі, казанні, публіцыстычныя артыкулы. Сорак чацвёрты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


pdf
Станкевіч Адам, З Богам да Беларусі

З Богам да Беларусі

Станкевіч Адам

У гэтым выданьні ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай навуковыя і навукова-папулярныя працы аднаго з найбольш выдатных дзеячоў беларускага нацыянальнага руху 1-ай паловы ХХ ст. ксяндза Адама Станкевіча (1891—1949), якія выходзілі пры ягоным жыцьці асобнымі выданьнямі. На старонках кнігі Адам Станкевіч выступае ня толькі як дасьледчык і папулярызатар мінулага сваёй зямлі, але і як ідэоляг нацыянальнага адраджэньня, як рыма-каталіцкі сьв... Болей »