Мудроў Вінцэсь, Тэксты

Тэксты

Мудроў Вінцэсь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Выдавец: ЛітРадыё

Выдавецкая сэрыя: ЛітРадыё

Памеры: 00:27:40

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Радыёперадачы

Copyright © 2014 by Вінцэсь Мудроў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.litradio.by

Мудроў Вінцэсь (11.09.1953, Полацак), беларускі літаратар і журналіст, актыўны ўдзельнік руху самвыдату ў 1970-1980-я, крытык камуністычнай нацыянальнай папітыкі, цярпеў ад перасьледаў з боку КГБ. Дзяцінства і юнацтва М., сын савецкага афіцэра (расейца па нацыянальнасьці), правёў на радзіме маці ў Беларусі. У старэйшых клясах сярэдняй школы № 2 Наваполацку ён ужо быў вядомы ў моладзевым асяродку як чалавек, што крытычна ставіўся да савецкае рэчаіснасьці і адчуваў у сувязі з гэтым ціск з боку адміністрацыі, непасрэднай прычынай для якога паслужыла вывешваньне на школьнай дошцы аб'яваў праграмаў передачаў «Голаса Амэрыкі», «Радыё Саабода» і іншых заходніх радыёстанцыяў.

Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

mp3
Мудроў Вінцэсь, Восень у Вільні

Восень у Вільні

апавяданні

Мудроў Вінцэсь

Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі. Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Два беларусы

Два беларусы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя рэчы: столькі ўсяго надарылася ў жыцці, столькі краявідаў, столькі чалавечых твараў прамільгнула перад вачыма, а сонная памяць вяртае... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Супрамат

Супрамат

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

У кожным студэнцкім інтэрнаце ёсць пакой, які жартам называюць «кают-кампаніяй» і куды вечарамі любяць завіт­ваць суседзі па паверху. У інтэрнаце, пра які тут размова, гэта сорак першы пакой. У ім жывуць студэнты будфака: ленінскі стыпендыят Сцёпка Аўчыннікаў — стрыжаны пад «бобрык» мацак, што, дзякуючы сваёй фрызуры, атрымаў мянушку Вожык; нізенькі і вечна смаркаты Мішка Таляронак, а таксама цельпукаваты і падслепаваты малец з дзіўным ... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Пенсія

Пенсія

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Ніна Захараўна, кабета сталага веку, сядзела ў мяккім фатэ­лі і глядзела тэлевізар. Паказвалі кіеўскі майдан. І хаця на тэлеэкране людзі ў чорных шаломах стралялі па натоўпу, пасярод пляцу гарэлі кінутыя ў кучу скаты, і ў нетрах злавеснага куродыму нейкі маладзён махаў жоўта-блакітным сцягам, твар Ніны Захараўны быў абыякава-нерухомым. І толькі калі з’явілася белая машына з чырвоным крыжам і з яе выбеглі людзі з насілкамі, вакол вачэй з... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Госць з Ёкагамы

Госць з Ёкагамы

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся, на гаўбец. Перш, чым пстрыкнуць запальнічкай, патрабавальна павёў носам. Паветра было працятае пахам гнілога часныка. Гэта смярдзеў х... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Валноў, Штукатураў і Маравія

Валноў, Штукатураў і Маравія

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Сто гадоў ніхто не пісаў, а вось учора атрымаў е-мэйл. Нейкая студэнтка прапанавала напісаць — як я стаў пісьменнікам. Дзяўчына паведаміла, што колькі празаікаў ужо адказалі на гэтае пытанне, і неўзабаве адказы пабачыць свет. Я, вядома, адмовіўся ад такой прапановы. Выпінаць запалую грудзіну, закідваючы на плячо крысо пурпуровай тогі, самадзейнаму празаіку не з рукі. І ўсё ж згаданае пытанне захрасла ў глуздах. А які, сапраўды, нячысцік... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Кот Базыль

Кот Базыль

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Базыль жыве ў хаце, што месціцца ў канцы вясковай вуліцы, і кожнай раніцы ходзіць лавіць мышэй на Дабранскую гару. Насамрэч гэта ніякая не гара, а парослы пустазеллем пагорак са старой ліпай на вершаку. Летам на пагорку стагуюць сена, таму там і развялося шмат палёвак. Апоўдні, змарыўшыся, кот узбіраецца на ліпу і ўважліва глядзіць на далягляд. Там, на даляглядзе, бачна вясковая дарога, густы алешнік і высокае бясхмарнае неба. Кот заплю... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Чырвоны чалавек

Чырвоны чалавек

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

— Змаганне з сеткавым пітонам у нетрах Амазоніі, — здушана гугніць ленінградзец, накруціўшы на шыю гумовы шланг. — Шланг ільсніцца на сонцы, віецца, як сапраўдны пітон, і дзятва, што сабралася вакол, глядзіць на гарадскога штукара разявіўшы раты. Каля дома, дзе жыве трактарыст Бохан, грувасціцца бочка на колах, у якой возяць ваду. Да бочкі прымацаваны шланг — вось ленінградзец і абкруціўся ім, дэманструючы змаганне з амазонскім удавам. ... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Цітавец

Цітавец

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

— Сляпая, гнятлівая цемра апанавала Бялград. Места як вымерла, і толькі на пляцы Тэразіе, дзе гарыць адзіны на ўвесь горад ліхтар, ды ля галоўнага вакзала ківаюцца постаці амерыканскіх ваяк. Янкі ледзь трымаюцца на нагах, гарлаюць п’яныя песні, і бялградcкія паліцэйскія, пабачыўшы заакіянскіх гуляк, лісліва выструньваюцца і прыкладаюць далоні да скроняў… Напорлівы, па-восеньскаму каляны халадок струменіў праз незакітаванае вакно, казытл... Болей »


epub
Мудроў Вінцэсь, Халхінголка

Халхінголка

апавяданне

Мудроў Вінцэсь

Прымацаваўшы падшлемнік, Кастан нацубіў каску на галаву, падышоў да люстра і не пазнаў сябе. На яго глядзеў істапраўны эсэсавец. Дарма, што замест чорнага мундзіра на ім была саколка з выявай Мікі Маўса. Адкінуўшыся крыху назад, Кастан пстрыкнуў пальцам па металу і пачуў глухі зык. Штальхельм М-40. Шэсцьдзясят гадоў на гарышчы адваляўся. Працёр шчаўевай кіслатой — і стаў як навюткі. Можна было не фарбаваць. Кастан задаволена пацёр рукі,... Болей »