![]() |
![]() |
Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2022
Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар
Выдавец: Фонд Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар
Памеры: 08:08:53
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Audiobook
Copyright © 2022 by Вінцэсь Мудроў, Сяргей Курыленка, Фонд Kamunikat.org, Асацыяцыя „Міжнародны саюз беларускіх пісьсменнікаў”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Чытае - Сяргей Курыленка
Гэтая кніга выдадзеная ў якасці ўзнагароды за трэцяе месца ў конкурсе Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2018 годзе (за кнігу Мудроў Вінцэсь. Забойца анёла). Зборнік складаюць 10 апавяданняў рознай тэматыкі, сярод якіх вылучаецца навела “Восень у Вільні”, у якой апавядаецца пра падзеі, звязаныя з прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай арміі.
Відэа: Кнігі бяз літар
Беларускія аўтары: Мудроў Вінцэсь
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org
Гэтую кнігу празаіка складаюць стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню. Болей »
У сваёй кнізе аўтар згадвае, як жылі і пра што марылі маладыя людзі 40, 50 і 60 гадоў таму. Болей »
Я прачнуўся рана — калі першыя сонечныя промні малінавымі плямамі леглі на фіранку. Праз адчыненую фортку струменіць ветрык, і плямы жывымі істотамі варушацца на сятчастай тканіне. Чаму раней не бачыў такой прыгажосці? — думаю я, паціраючы прыспаныя глядзелкі. Зразумела, чаму… таму, што гэтым часам заўсёды сплю, — адказваю сам сабе. Дзіўная завядзёнка: спаць ранішняй парой і не бачыць, як узыходзіць сонца, як патухаюць зоркі і не чуць, ... Болей »
Яшчэ толькі сярэдзіна траўня, а надвор’е зусім летняе і сонца пячэ неміласэрна. Сяджу на беразе сажалкі і гляджу на супрацьлеглы бераг. Там двое мальцаў, клас чацвёрты-пяты, ловяць карасёў. Поруч сядзіць вялізны рыжы кот. Калі чапляецца маленькі карасік, мальцы кідаюць яго кату, таму рыжы ласун уважліва паглядае то на адзін, то на другі плавок. Сажалка даволі вялікая і глыбокая. У дзесяці метрах яшчэ адна, праўда, меншая. Адразу па вайн... Болей »
На вуліцы спёка, а мы гуляем у футбол. І не абы-дзе, а на баскетбольнай пляцоўцы каля гасцініцы. Ганяць мячык там вельмі зручна, бо пляцоўка агароджаная металёвай сеткай. — Дваццаць два — сямнаццаць! — крычыць Мішка Гук, капітан супернікаў. Мішка толькі што забіў дваццаць другі гол у нашы брамы. У горле перасохла, вочы засціць пот. Стаўлю мячык на цэнтр і бачу стрыжаную галаву Пецькі Лапця, нашага суседа. Пецька, адставіўшы вольную руку... Болей »
На ганку хлопец скідае кашулю, ссоўвае з пятак падзёртыя красоўкі. Сцяжына перад домам засыпаная жужалем, які балюча ўбіваецца ў пяткі, таму ісці даводзіцца на дыбачках. Жуль — чарнявы, з белай плямай на шыі сабачка — бяжыць следам, спрабуе лізнуць нагу. Таполя шамаціць іржавым лісцем, а на самай макаўцы зацята ціўкаюць вераб’і. Таполя старая, стаіць ля самых весніц, і маці пару разоў пісала заявы, каб яе спілавалі. Непадалёку адно тако... Болей »
У далёкім юнацтве я любіў чытаць замежных аўтараў. Асабліва да душы былі французы, і маці, пабачыўшы ў маіх руках тыя кнігі, кожнага разу казала: «Табе яшчэ рана іх чытаць». Я панурваўся ў рэаліі французскага жыцця, уяўляў усіх тых маркізаў, якія гойсалі па Парыжы ў кабрыялетах, і душу юначую халадніла ўсведамленне, што ніколі не забрыду ў Люксембургскі сад, не пачую пошчак конскіх капытоў на пляцы Згоды, і ў кавярні пад адкрытым небам ... Болей »
Пад канапай натужліва стракоча будзільнік. Змагаючыся з рэшткамі сну, намацваю бразготку млявымі пальцамі, цісну на гузік. Бацька на мінулым тыдні хварэў, пачуў тое стракаценне і быў незадаволены. Сказаў: пасля ўзыходу сонца ўсе нармальныя людзі павінны прачынацца без будзільніка. Але што зробіш, калі люблю паспаць раніцою. Сёння 20 сакавіка 1972 года. Сонца ўзыходзіць у 7 гадзін 14 хвілін (вычытаў учора ў адрыўным календары). Такім чын... Болей »
Сястра Кацька ўжо амаль год перапісваецца па электроннай пошце з японцам, і цяпер гэты Хіраюкі ляціць да яе ў адведкі. Паслязаўтра трэба будзе ехаць з сястрой у аэрапорт — сустракаць госця. Памацаўшы хворую патыліцу, Талян скінуў ногі на падлогу, падхапіў са століка пачак цыгарэт і выйшаў, не апранаючыся, на гаўбец. Перш, чым пстрыкнуць запальнічкай, патрабавальна павёў носам. Паветра было працятае пахам гнілога часныка. Гэта смярдзеў х... Болей »
Сто гадоў ніхто не пісаў, а вось учора атрымаў е-мэйл. Нейкая студэнтка прапанавала напісаць — як я стаў пісьменнікам. Дзяўчына паведаміла, што колькі празаікаў ужо адказалі на гэтае пытанне, і неўзабаве адказы пабачыць свет. Я, вядома, адмовіўся ад такой прапановы. Выпінаць запалую грудзіну, закідваючы на плячо крысо пурпуровай тогі, самадзейнаму празаіку не з рукі. І ўсё ж згаданае пытанне захрасла ў глуздах. А які, сапраўды, нячысцік... Болей »