Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2007
Рэдактар: Гарэлік Кацярына
Рэдакцыйная калегія: Рэцэнзэнты: Гардзіенка Алег; Ляхоўскі Ўладзімер, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіву Беларусі; Шыбека Захар, доктар гістарычных навук, прафэсар
Мастацкі рэдактар: Мацур Генадзь
Выдавец: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
ISBN: 978-0-929849-14-0
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Палітыка; Біяграфіі; Мэмуары
Copyright © 2007 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крыніца: www.svaboda.org
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3560]
Дадатковая даведка: http://svaboda.org/ Кніга публікуецца тут за ласкавай згодай Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Што агульнага паміж Эміліяй Плятэр і Напалеонам Ордай, Зоськай Верас і Стэфаніяй Станютай, Віктарам Туравым і Аляксеем Карпюком, Уладзімірам Мулявіным і Міхасём Ткачовым? Усе гэтыя адышоўшыя ў нябыт людзі пакінулі нязгасны след у гісторыі нашай Бацькаўшчыны і будуць жыць у памяці нашчадкаў, пакуль жыве Беларусь. У сваёй цудоўнай кнізе “Імёны свабоды” гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў аб’яднаў лёсы шчырых змагароў за нацыянальны росквіт і незалежнасць Беларусі з XVIII стагоддзя па сённяшні дзень. Але гэта не энцыклапедыя, а вянок яркіх, моцных па ўздзеянню на чытача, эсэ пра тых, хто варты захаплення, чыё жыццё – сапраўдны подзвіг ў імя Бацькаўшчыны. Грамадскія і культурныя дзеячы, удзельнікі нацыянальна-вызваленчага руху, навукоўцы, пісьменнікі, паэты, музыкі, палітыкі, святары і проста цікавыя людзі паўстаюць перад намі ва ўсім сваім духоўным харастве. Кожнае эсэ суправаджаецца ўнікальнымі фотаздымкамі. Зборнік не прэтэндуе на глыбокія гістарычныя даследванні, але, безумоўна, дае добрую гістарычную арыенітацыю ўсім, каму пашчасціла яго прачытаць. Учэпістыя, трапяткія радкі Уладзімера Арлова пранікаюць у самае сэрца і застаюцца там назаўжды…
Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Свабоды
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
(...) Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у ... Болей »
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/ge9EIrqjXOE" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe></center> Болей »
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/37kX3Bf4cvQ" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe></center> Болей »
Ты плывеш на катэры па амстэрдамскiх каналах i думаеш пра вострага на вока i розум французскага маркiза дэ Кюстына. Ягоную кнiгу “Расея ў 1839 годзе” ў краiне, якой яна прысьвечаная, шмат разоў забаранялi, канфiскоўвалi або друкавалi з вялiзнымi купюрамi — ажно да нашых дзён, калi нарэшце пабачыў сьвет першы поўны пераклад, што ляжыць у тваiм дарожным наплечнiку. Ты можаш разгарнуць маркiзаву кнiгу i прачытаць: “З борту карабля пецярб... Болей »
Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыян... Болей »
Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »
Вы, пэўна ж, чулі выслоўе Habent sua fata libelli, а ў перакладзе з лаціны — Кнігі маюць свой лёс...Яно належыць сучасніку Марка Аўрэлія старажытнарымскаму граматыку Тэрэнцыяну Маўру і насамрэч мае ці то свядома — калі казаць пра саміх аўтараў кніг — ці то проста, праз адвечную чалавечую ляноту, прызабыты і амаль згублены ў стагоддзях працяг: адпаведна таму, як іх прымае чытач. (фрагмент) Болей »
Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце. Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі. Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні — і не магу ўцяміць, чаму я, цалкам апрануты, сяджу на лавачцы ў нашым двары. Навокал цёплая травеньская ноч і — неверагодная цішыня, што... Болей »
У аэрапорце за паўгадзіны да пасадкі Марцін выняў з наплечнай кайстры кармінавы штодзённік, каб спраўдзіць, ці не забыўся чаго істотнага. Ён перагарнуў старонкі на бліжэйшыя дні і зрабіў маленькае адкрыццё: абведзеная колцам дата — 23 красавіка — прыпадала акурат на канец яго кароткага падарожжа. Гэта адразу перайначыла Марцінаў настрой, дадаўшы да лёгкага перадвандроўнага хвалявання новыя эмоцыі. Ён міжволі ўсміхнуўся: дзяцінства праз ... Болей »