Месца выхаду: Гродна
Дата выхаду: 2013
Рэдактар: Шота Аляксей
Мастацкі рэдактар: Клімовіч Наталля
Выдавец: Твой стыль
Памеры: 110 с.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Твой стыль
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Прысвячаецца ўсім палеглым у баях за спадчыну
У кніжцы, выдадзенай “Тваім стылем”, знаёмы нам гарадзенскі свет перакручваецца, а фантастыка робіцца ці не сапраўднейшай за рэальнасць. Даўным-даўно, у далёкай-далёкай, але вельмі падобнай да нашай галактыцы, на амаль ідэнтычнай планеце ў памежным горадзе Нёман, на берагах ракі Кронан, адбываліся неверагодныя рэчы… З кнігі Сцяпана Стурэйкі “Разрушыцель” мы даведаемся, што насамрэч хаваецца пад паняццем аховы спадчыны, дзе шукаць зніклыя ў мінулым Нёманскія помнікі, якія ёсць сакрэтныя пратаколы да Венецыянскай хартыі ды хто ва ўмовах памежжа можа стаць deus ex machina. “Разрушыцель” гэта кароткае і даволі прыемнае чытво, якое добра пасуе для нудных паездак у маршрутках. Не варта ўспрымаць аповесць з усёй сур’ёзнасцю – хаця яна і закранае важныя ды балючыя для гарадзенцаў праблемы, варта заўважыць аўтарскую іронію датычна ўсіх герояў. Чытай больш: http://www.t-styl.info/by/116/lifestyle/11941/ © Твой стыль
Каталёг: Kamunikat.org
Аповесці даследчыка культурнай спадчыны Сцяпана Стурэйкі складаюцца з парадаксальных ідэй, чорнага гумару і цікавостак з падарожжаў. Героі заўсёды шукаюць праўду, а знаходзяць толькі сапраўдных сябе. Галоўная думка ўсіх твораў — мы губім тое, што любім. Усё апісанае ў кнізе заснавана на рэальных гісторыях. Болей »
У кнізе, прысвечанай стогадоваму юбілею гродзенскага Свята-Пакроўскага Кафедральнага сабора, змешчаны два нарысы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў у руска-японскай вайне (у асноўным на прыкладзе Гродзенскай губерні) і гісторыі самога сабора, пабудаванага ў якасці помніка героям гродзенскага гарнізону, якія загінулі ў 1904-1905 гг. Будзе цікава ўсім аматарам гісторыі. Болей »