![]() |
![]() |
Пятро Васючэнка працаваў ў разнастайных жанрах: ён літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Кандыдат філалагічных навук (1983). Нарадзіўся пісьменнік у 1959 годзе ў Полацку. Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы (1984). З 1984 г. да 1997 г. працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам гэтай установы. З 1997 г. – быў загадчыкам кафедры беларускай.
Аўтар зборнікаў прозы «Белы мурашнік» (1993), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), кніг казак «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (1997) і «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), зборніка літаратурна-крытычных прац «Адлюстраванні першатвора» (2004), даведніка «Вялікія пісьменнікі XX стагоддзя» (2002), ”Каляровая затока” (2008), зборніка веошаў (бестыярыя) “Піраміда Ліннея” (2008), ста васьмідзесяці літаратуразнаўчых артыкулаў, рэцэнзій, эсэ.
Прыхаваная ўсмешка, іронія – прыкметы прозы і драматургіі Пятра Васючэнкі. Парадаксальнасць і жвавасць мыслення, нязмушаныя развагі над жыццёвымі і літаратурнымі таямніцамі – гэтыя рысы ўласцівыя Васючэнку-празаіку і крытыку.
Творчасць аўтара дасягае цэласнасці дзякуючы універсальнай ідэі “Дому”.
Мэтай літаратуры, на думку аўтара, з’яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай, паралельнай рэчаіснасці. Пісьменнік стварае свой уласны свет, заснаваны на законах жыцця, але ў гэтай рэальнасці адсутнічае дысгармонія і энтрапія. Дом – адна з мадэляў жыцця, у якой рэалізуюцца такія каштоўнасці, як мір, спакой, дабрабыт, утульнасць і парадак.
У 2004 годзе П.Васючэнка стаў лаўрэатам адной з самых прэстыжных літаратурных узнагародаў Беларусі – прэміі «Гліняны Вялес», усталяванай Таварыствам Вольных Літаратараў (г. Полацк).
Пятро Васючэнка быў удзельнікам навуковых канферэнцый і літаратурных фэстаў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў ды інш.).
Творы П.Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Памёр Пятро Васючэнка 25 жніўня 2019 году.
“Яна згадала пра паперку, што перадаў ёй раніцай Адась. Разгарнула – верш. “Бэзавая Аблачынка”. Гэта пра яе. Усьміхнулася.” — Залішне прыгожая назва, дый сюжэт надта сентыментальны, — казаў пра “Бэзавую Аблачынку” крытык С. Б. – Студэнцік пакахаў студэнтачку, а яна была... Так на пачатку стагоддзя пісалі. Ты што, Пятро? Сёньня гэта – не жыцьцё ды не літаратура. Я з ім пагадзіўся. Яго праўда: так міла ды лагодна пачыналася нашае стагоддз... More »
Ці чулі вы пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага? Яны праелі, прагулялі ўсю сваю гаспадарку, а пасля сеялі рэпу, наседжвалі яйка з-пад Куры-Шчабятуры, змагаліся з Цмокам паганым ды траплялі ў іншыя гісторыі. Пра іх апавядаў аўтар гэтай кнігі ў дзвюх папярэдніх казачных аповесцях – “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” і “Гаспадарка паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Цяпер маеце працяг дзівосных панскіх авантураў, дзе поўна неспадзяванак, ... More »
Папулярны нарыс “Словы ў часе: ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння” – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яў літаратуры ХІХ—пачатку ХХ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэсу. Аўтары кнігі — вядомыя ў Беларусі філолагі-літаратуразнаўцы і пісьменнікі, якія маюць вялікі досвед выкладання літаратуры ў вышэйшых і сярэдніх навучальных ус... More »
Пра подзвігі асілка, які змагаецца з монстрамі, ліхадзеямі, разбойнікамі і нязменна перамагае іх, аўтар распавядае ва ўласцівай яму разняволенай манеры, займальна і з гумарам. Геракл, апісаны беларускім аўтарам, выглядае падобным да падлетка, надзеленага надзвычайнай фізічнай сілай, які стаіць на шляху спасціжэння дабра і справядлівасці. Раман змяшчае шмат цікавых звестак па міфалогіі, гісторыі, геаграфіі Старажытнай Грэцыі. More »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка сузірае класіку беларускай літаратуры (творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, У. Караткевіча) з пазіцыі сучаснасці. Аўтар кнігі, перакананы ў жыццятворчай місіі літаратуры, знаходзіць у старых і новых тэкстах тое, што робіць іх актуальнымі, займальнымі і павучальнымі для чытача ХХІ стагоддзя. У праграмным артыкуле, што даў назву кнізе, П.Васючэнка падсум... More »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай ... More »
Аўтар кнігі "Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі" падарыў беларускім дзеткам новую казку! Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Сл... More »
In the beginning was the Word – says the Bible. It is the Word, the original source, that has been collected in various forms and combinations by Pyatro Vasyuchenka. Words expressed in philologems and petroglyphs transform into wholesome and complete works. Everyone watching rocks with words can make a phrase or a sentence. Every person can understand the meaning that the creator expressed through words. Pyatro Vasyuchenka offers an... More »»
The Mastatskaya Litaratura publishing house in 2003 released the book that is seen as one of the most interesting releases as of late. Once Upon a Time There Lived Messrs. Zablocki and Kulbicki is a book of fairytales by Pyatro Vasyuchenka. Children, teenagers and even adults will find some personal traits of Mr. Zablocki and Mr. Kulbicki very typical of our time. The grotesque fairytale style helps the author expose human weakness... More »»
Modern Belarusian Dramaturgy by Pyatro Vasyuchenka is an aid to Belarusian literature teachers. It explores various genres from comedy to tragedy and absurd theater. Among the modern playwrights the author lists classics like Yanka Kupala, Kandrat Krapiva and Andrey Makayonak The contemporary playwrights include Ales Dudarau and Ales Petrashkevich. The aid is aimed to help teachers understand Belarusian dramaturgy in all of its m... More »»