Бічэль Данута

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Данута Бічэль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Антыховіч-Валынец Людміла / Antychowicz-Wołyniec Ludmiła, Антыховічы з Бельска Падляшскага / Antychowicze z Bielska Podlaskiego

Антыховічы з Бельска Падляшскага / Antychowicze z Bielska Podlaskiego

Успаміны, радаводы ды крыніцы да гісторыі беларускага мяшчанскага роду / Wspomnienia, rodowody i materiały źródłowe do dziejów białoruskiego rodu mieszczańskiego

Антыховіч-Валынец Людміла / Antychowicz-Wołyniec Ludmiła

Месца выхаду: Бельск Падляшскі

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Фіонік Дарафей

Выдавец: Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах

Памеры: 272 с.

ISBN: 978-83-931676-1-6

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2012 by Музей Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2908], [2909]

Кожны чалавек гэта цэлы свет. Гісторыю кожнай сяміі можна назваць сусветам. 3 такіх сусветаў і складаецца людскі космас, неабсяжны і таямнічы. На нашым маленькім панадворку, гісторыя і традыцыя кожнай мясцовасці складаецца з яе звенаў - родаў і семіяў. Далёка не кожны род знайшоў свайго летапісца, які захаваў бы яго памяць. Нават не кожная мясцовасць мела свайго апісальніка. Даўней не апісвалі, бо часта ў родзе ніхто пісаць не ўмеў. Пазней апісвалі часцей, але рукапісы гарэлі ў полымі ліхалеццяў. Цяпер не апісваюць, бо не любяць, часу не маюць, або засяродзіцца на пісанні не могуць. Амаль ніхто нікому не піша цяпер рукапісных лістоў, прыгожых зместам і перадуманых. Усюды царыць лаканічная форма электронных вестак. (Ад рэдактара, фрагмэнт)

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)
Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)