Сцепанюк Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Сцепанюк.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шчур Макс, Там, дзе нас няма

Там, дзе нас няма

Шчур Макс

Дата выхаду: 20-25

Рэдактар: Шашалевіч С.

Мастацкі рэдактар: Ў. М.

Выдавец: SayBeat

Памеры: 480 с.

ISBN: 978-83-974131-4-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2025 by Макс Шчур, SayBeat, Ў. М.

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дзеяньне дэбютнага (2004 г.) раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня — ці прынамсі два дні, цягам якіх разгортваюцца падзеі, — выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў праходзяць на фоне агульна-нацыянальнага маразму. ЦІ дапаможа ім Імаверская Кніга ўратаваць пандэмонскага інфлянтоляга Ніка Пацукевіча з турмы, а саму Інфляччыну — ад дамаганьняў партыярха Педафілія? У 2004 годзе рукапіс раману быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца, а ў 2022 годзе электроннае выданьне кнігі трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройця.

Беларускія аўтары: Шчур Макс

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Шчур Макс, Бабуля

Бабуля

Аповед

Шчур Макс

Бабуля нахіляецца над жалезным рукамыйнікам, кульбай высоўвае з-пад яго ацынкаванае вядро, бліжэй да сябе, так, каб яно апынулася ў яе каля самых мыскоў. Усім целам абапіраецца на рукамыйнік. Я адварочваюся да вакна і толькі чую знаёмы гук, падобны да бруення вады, калі напускаць яе ў нашую гарадcкую ванну з крана. Цяпер я ўжо ведаю, што робіць над вядром бабуля – як быў малы, не здагадваўся. Ёй заўжды было больш няёмка папрасіць мяне в... Болей »


epub
Шчур Макс, Уратаванне

Уратаванне

Аповед

Шчур Макс

Самае смешнае, што я насамрэч была побач з месцам здарэння ў тую гадзіну, калі ў шэрагу іншых ахвяраў невядомага піратэхніка атрымала ганаровае права быць пахаванай у маўзалеі сваёй улюбёнай падземнай станцыі, бадай, найпрыгажэйшай у горадзе – акурат кіравалася з рэпетытарства дамоў, і тут такое. Не, у метро я не спускалася, але бачыла прыкрытыя белымі прасцінамі целы на ходніках, адным з якіх мусіла быць я сама, але не надта прыглядала... Болей »


Шчур Макс, Амальгама

Амальгама

Шчур Макс

Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы. Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны. І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску. (Ігар Бабкоў) Болей »