Месца выхаду: Масты
Дата выхаду: 2007-11
Рэдактар: Сабасцян Аляксей
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1266.]
Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастоўшчыны разьмяшчалі на старонках газэт “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і разьмяшчаюць у “Новым часе” і Беластоцкай ”Ніве”. Варта сказаць, што Мастоўшчына мае непасрэднае дачыненьне да першых у Незалежнай Рэспубліцы Беларусь філятэлістычных выстаў. Калі першая выстава “Прырода і мы” адбылася ў 1997 г. у Скідзелі, то другая-“Мой родны кут”- у мястэчку Луна, а трэцяя-“Наша спадчына”-у Гудзевічах у музэі Алеся Белакоза. Усе тры выставы былі арганізаваны пад кіраўніцтвам вядомага філятэліста Фрэдэрыка Гушчы пры удзеле Аляксандра Сьцепанчэнкі з Беластоку (Рэспубліка Польшча). Філятэлія ёсьць знакамітым метадам набыцьця і прапагандаваньня ведаў аб нашым краі. Так Фрэдэрык Гушча мае цудоўную калекцыю картмаксімумаў “Птушкі Беларусі”, у якой больш за 400 экспанатаў. Яго калекцыя разам з калекцыяй яго ўнука “Чырвоная кніга Беларусі” на міжнародных выставах атрымлівае толькі самыя высокія ўзнагароды. Кола філятэлістаў увесь час пашыраецца. На Нацыянальных выставах зьявіліся новыя беларускамоўныя экспазіцыі “Абняла мяне Беларусь”, “Архітэктурныя мелодыі Беларусі”, “Белавежская Пушча”. Яны выстаўляліся таксама ў Гудзеўскім музеі дакуль там працаваў Алесь Белакоз. Пасьл
Каталёг: BTH
Зьмест
Карповіч Лявон, Вядомыя постаці краю
Карповіч Лявон, Лёс яўрэяў Лунна
Сабасцян Аляксей, Мая малая Радзіма
Сабасцян Аляксей, Нашыя вёскі
Суднік Станіслаў, Гуды, дрыгавічы, крывічы
Тарарук Аліна, З паэтычнай спадчыны
Цяжка ўявіць, з якіх старадаўніх часоў на тэрыторыі Мастоўшчыны жылі людзі. Хто яны, чым займаліся тыя, хто ступаў па нашай зямлі стагоддзе, пяць ці нават тысячы гадоў таму? Па сённяшні дзень знаходзяць мае землякі помнікі каменнага веку. Калі мы прыпыніліся ў вёсцы Выгода, мясцовы настаўнік расказаў, што тут, на левым беразе ракі Зяльвянка, знойдзены аскепкі штрыхаванай керамікі познябронзавага часу. А на калгасным полі мясцовы жыхар ... Болей »