Месца выхаду: Масты
Дата выхаду: 2008
Рэдактар: Сабасцян А., Краснапеўцаў Д., Габрусевіч П.
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1267.]
Цяжка ўявіць, з якіх старадаўніх часоў на тэрыторыі Мастоўшчыны жылі людзі. Хто яны, чым займаліся тыя, хто ступаў па нашай зямлі стагоддзе, пяць ці нават тысячы гадоў таму? Па сённяшні дзень знаходзяць мае землякі помнікі каменнага веку. Калі мы прыпыніліся ў вёсцы Выгода, мясцовы настаўнік расказаў, што тут, на левым беразе ракі Зяльвянка, знойдзены аскепкі штрыхаванай керамікі познябронзавага часу. А на калгасным полі мясцовы жыхар знайшоў каменную свідраваную сякеру. Гэта было ў 1995 годзе. Сякеру, на жаль, мы не бачылі, бо яна знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Але мы ўявілі тых магутных і мужных людзей, якія ў даўнія часы карысталіся такімі прыладамі.Ідзем далей — падарожжа захапляе! Вёска Плябанаўцы, Пескаўскі сельсавет. Падыходзім да касцёла.
Каталёг: BTH
Зьмест
Барташ Лявон, Бацька Нёман
Габрусевіч Павел, Царква "Хрысціяне веры Апостальскай"
Карповіч Лявон, Знакамітыя мясціны Мастоўшчыны
Краснапеўцаў Дзмітрый, Ахвяры рэпрэсій 30-х гадоў
Краснапеўцаў Дзмітрый, Першая савецкая ўлада на Маскоўшчыне
Сабасцян Аляксей, Бамбардзіроўшчык ідзе на таран
Сабасцян Аляксей, Мая малая Радзіма
Сабасцян Аляксей, Напалеон Орда і наш край
Сабасцян Аляксей, Нашыя вёскі
Сабасцян Аляксей, Праваслаўныя храмы Мастоўшчыны
Краязнаўцамі Мастоўшчыны была зроблена спроба па ініцыятыве Язэпа Палубяткі падоўжыць традыцыі “Праменьчыка”. У лістападзе 2006 г. пабачыў сьвет, на вялікі жаль, адзіны нумар гісторыка-краязнаўчага часопіса “Сцежкамі Мастоўшчыны”. Зварот да чытачоў у часопісе быў многаабяцальным. Але…, ідзе 2008 г., а наступнага нумара няма. Вынікі сваёй працы краязнаўцы Мастоўшчыны разьмяшчалі на старонках газэт “Мастоўскі веснік”, “Тэлескоп” і разьмяш... Болей »