Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-03-21
Выдавец: Будзьма беларусамі!
Выдавецкая сэрыя: Чорна-белыя вершы
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2010-2013 by Будзьма беларусамі!
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу / Люксембург. Розы вуліца / Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў / На скрыжаванні з Лермантава, на рагу, побач з культавай крамай / На апошнім паверсе сталінкі створаныя ўсе ўмовы / Для назірання й аналізу падабенства дзіўных атмасферных з’яваў.