Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1991
Выдавец: Юнацтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [2400]; EEDC — [2534]
Дзікае Паляванне (Wilde Jagd, Wild Hunt), народны міф, пашыраны некалі ў Паўночнай Еўропе ды Брытаніі Аснова міфу паўсюль амаль аднолькавая: фантастычны гурт паляўнічых з адпаведным рыштункам (на конях, і з сабакамі; часам на чорных конях і з чорнымі сабакамі і г.д.) праносіцца імклівай пагоняй па небе. З'яўленне Дзікага Палявання лічылася азнакаю будучых няшчасцяў ды наступстваў. Смяротных, якія апынуліся на шляху Палявання, выкрадалі ды пераносілі ў свет памерлых. У народнай германскай міфалогіі Дзікае Паляванне ёсць гуртам злых духаў ды прывідаў, што ляцяць у небе ў часы зімовых бураў (ад Раства да Багаяўлення) у суправаджэнні ганчакоў. Небяспечна для людзей, пераважна на ростанях, перакрыжаваннях дарог. Правадыра Дзікага Палявання — Дзікага Паляўнічага — атаясамлівалі з Одзінам, які ляціць па небе на чале войска мерцвякоў. Французы называлі іншае імя ўладара Дзікага Палявання — Хэлекен. Таксама, у Сярэднявеччы, з Дзікім Паляўнічым асацыявалі пэўных гістарычных асоб: напрыклад, Карла Вялікага. Іншым тлумачэннем было тое, што тыя душы — гэта душы грэшнікаў пад кіраўніцтвам Каіна ды Ірада.