![]() |
![]() |
Глёбус Адам (сапраўднае імя Ада́мчык, Уладзімі́р Вячасла́вавіч)— беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец нарадзіўся 29 верасня 1958 у Дзяржынску (Койданава). У 1977 годзе скончыў Мінскую мастацкую вучэльню, а ў 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі ўніверсітэт. Працаваў мастаком, рэстаўратарам, рэдактарам. Займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца сябрам Саюзу пісьменнікаў Беларусі з 1989 году.
Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг, сярод якіх: " Парк" (1988), "Адзінота на стадыёне" (1989), "Смерць-мужчына" (1992), "Дамавіканерон" (1994), "Толькі не кажы маёй маме" (1995), "Койданава" (1997), Аповесці і аповяды Адама Глобуса перакладаліся і друкаваліся ў Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Славеніі, Чэхіі. Асобнымі выданнямі яго проза выходзіла ў Польшчы і Расеі: "Demonokameron" (1993) і "Пярэваратні" (1991). Як свайго часу заявіў сам Глёбус – ён першы, хто адкрыта ў беларускай літаратуры зачапіў эратычную тэматыку, і з’яўляецца своеасаблівым першапраходцай у гэтай галіне.
У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч. Словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Г... Болей »
У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай. Гэта маленькая кніга разлічана на чытача з пачуццём гумару і на чытачку з прагай павесяліцца. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі... Болей »
Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі. Для кожнага сустрэчнага ў Чарнабрысава ёсць парада і заданне. Ён азадачвае прысутных так хутка і так моцна, што яны стамляюцца і сыходзяць. Чарнабрысава сыходы знаёмцаў не... Болей »
Першы раз менавіта ад Леаніда Шчамялёва я пачуў, што карціна з’яўляецца рэччу. Для мяне карціны і малюнкі заўсёды былі аб’ектамі культаў, люстэркамі роздумаў, прыкладамі духоўнасці і чалавечнасці. Шчамялёў сказаў як адрэзаў: “Карціна – рэч!” Ён не проста сказаў, ён яшчэ і настойваў на тым, што карціну трэба рабіць, як рэч. Як сталяр робіць стол, так мастак мусіць рабіць карціну. У мастацтве і каля мастацтва шмат штукароў, якія спраўна в... Болей »
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная... Болей »
Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет створа... Болей »
«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на прыём да міністра першы раз ідзеш! Сам міністр запрасіў, час прызначыў. Трэба выгляд мець, каб не Барысам, а Барысам Барысавічам дапамагл... Болей »
Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы да другой школы, ад школы да старых могілак, ад старых да новых могілак і ажно да льнозавода. Атрымаўшы заасфальтав аную вуліцу, мы на я... Болей »
Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам расцягнулі на зямлі сетку з калючага дроту. Усе дрэвы вакол турмы спілавалі на ўзроўні знешніх муроў. Як бастыёны, на рагах паставілі бетон... Болей »
Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам Глобус напісаў і надрукаваў шмат такіх вершаў, але ўпершыню яны сабраны пад вокладкай адной невялікай кнігі з прахалоднай і паўночнай назва... Болей »