Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2012-12
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2012 by Дняпроўская Строма
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
– Экспазіцыя, прысвечаная Барысу Мікулічу, называецца "Вечна малады пакутнiк». Тут прадстаўлены копіі дакументаў з адбіткамі пальцаў нашага земляка, якія былі знойдзены ў Краснаярскім КДБ. У Бабруйскім і Мінскім КДБ я знайшла анкету, складзеную на Мікуліча, пратаколы допытаў. Барыс Мікуліч, можна сказаць, выкарыстоўваў кожную вольную хвілінку, каб пісаць ці чытаць. Пісаў на любым кавалачку паперы. Ён быў бы, дарэчы, выдатным крытыкам беларускай літаратуры. У экспазіцыі ёсць яго рэцэнзія на кнігу Пастэрнака, якую ён напісаў на «рапартычцы», – апошнія гады ён працаваў дыспетчарам ў леспрамгасе.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма
20 гадоў таму, у 1993 г., адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, на які ўпершыню пасля доўгіх дзесяцігоддзяў расстання з радзімай прыехалі беларусы з далёкага замежжа. Той з’езд сабраў больш за 1200 дэлегатаў і гасцей. У гэты юбілейны год у Мінску 24 - 24 ліпеня адбыўся Шосты з’езд беларусаў свету. Як і папярэднія, з’езд быў, арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Усяго было вылучана 330 дэлегатаў з 22 краін замежжа і Б... Болей »
Сын-студэнт прыехаў на канікулы дадому ў невялікую вёсачку. Маці паставіла на стол святочны пачастунак. Калі пачала наліваць у шклянкі самагонку, сын перакуліў сваю, пакуль пустую, і прабурчаў: – Мне не налівай. Старая ад нечаканасці аж сцепанулася: – А Толічак, а дзіцятачка, а што ж з табой сталася?! То пэўне ж захварэў. А я й гляджу, што з твару зблажэў зусім, высах удудку. Потым, як бы ўжо сама сабе, дадала: – Нічога, дома адхлыне, п... Болей »
Са Слаўгарада прыйшла прыемная навіна: Беларускі рэспубліканскі Савет ветэранаў уганараваў званнем “Ганаровы ветэран” паэта-франтавіка, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова. На ўрачыстым пасяджэнні адпаведны знак Ф.Шкірманкову ўручыў старшыня Слаўгарадскага Савета ветэранаў Анатоль Мартынаў. У сваім зваротным слове Ф.Шкірманкоў выказаў удзячнасць за ўзнагароду, паабяцаўшы і надалей аддаваць усе свае... Болей »
Беларусь цягам некалькіх стагоддзяў культурна і духоўна адукоўвала Расію. Вельмі шмат этнічных беларусаў зрабілі свой унёсак у расійскую літаратуру. Гэта факт яшчэ з часоў Сямёна Полацкага, які быў выхавальнікам у царскіх дзяцей. Далей, вельмі вядомыя пісьменнікі, сярод якіх Дастаеўскі і Грыбаедаў, што паходзілі з беларускага роду. Але з гэтага не вынікае, што Беларусь належыць да расійскай цывілізацыі. Вялікае княства Літоўскае было ап... Болей »
Споўнілася 95 год Мікалаю Гаўрылавічу ТКАЧОВУ – пісьменніку і журналісту. Нарадзіўся 8 сакавіка 1918 года ў вёсцы Горанка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У час Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Ткачова прызвалі ў Чырвоную армію, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе ў тыле ворага. Болей »
Пісьменніцкі лёс Максіма Гарэцкага выдаўся шчасліва-трагічным. Дэбютаваўшы малымі допісамі ў “Нашу ніву”, ён у хуткім часе стаў адным з відных пісьменнікаў Адраджэння нашаніўскага перыяду. Ужо тады, у юнацкім узросце, ставіў перад вядучымі літаратарамі грандыёзныя задачы, вырашэнне якіх павінна было вывесці беларускую літаратуру не толькі на ўзровень еўрапейскай, але можа і стаць галоўным выразнікам усіх тагачасных праяў сусветнага літа... Болей »
Вельмі я здзівіўся, калі напачатку 1995 года атрымаў запрашэнне з Варшавы на ўдзел у фестывалі сучаснай паэзіі “Art Zine Show”. І калі туды прыехаў, даведаўся, што рэкамендаваў мяне зусім невядомы мне ў той час чалавек – Сакрат Яновіч. Мне зрабілася цікава, і я даведаўся, што жыве гэты чалавек на Беласточчыне у мястэчку Крынкі, якое недалёка ад беларускай мяжы. Па нацыянальнасці беларус. Вядомы літаратар і грамадскі дзеяч. Пільна сочыць... Болей »
Для чытацкай грамадскасці Іван Аношкін вядомы як сатырык і гумарыст. Першую кніжку гумарэсак і сатырычных апавяданняў “Лішні мінус” ён выдаў больш за паўстагоддзя таму, у 1959 годзе. Пасля былі кнігі “Старыя знаёмыя” (1963), “Брантазаўр” (1973), “Херувім з чорнымі крыламі” (1984), “Курам не да смеху” (1985), “Каханне з памялом” (2007). Яны трывала ўвайшлі ў фонд гэтага даволі дэфіцытнага празаічнага жанру, запатрабаваныя і сучасным чыта... Болей »
Першыя вершы Эдуарда Акуліна скарылі мяне перш за ўсё мілагучнасцю. Тады я нават не ведаў, што ён акрамя ўсяго яшчэ і бард. Калі даведаўся, то шчырае захапленне яго паэзіяй яшчэ павялічылася. Чамусьці тады, ад першых вершаў, мне падумалася, што нядрэнна было б іх пакласці на музыку, бо амаль кожны з іх мог стаць калі не гімнам, то яркім прыкладам паўсядзённага спеву ў невялікіх гуртах. Тады, на мяжы 80-х – 90-х асабліва ўражвала не толь... Болей »
Культура патрабуе ўсё ж такога стаўлення, як ва ўсім свеце: каб ёй далі грошы і не лезлі ў тое, што ў ёй адбываецца. Гэта самае галоўнае. А Міністэрства культуры ёсць і ёсць, існуе нейкім там чынам, нешта яно там сабе робіць і робіць, справаздачы дае, людзі грошы атрымліваюць. Сапраўднаму творцу не патрэбна нейкае там упраўленне. Вось гэтае стаўленне некаторых людзей, якое агучваецца: “Хай Міністэрства культуры не ўлазіць у творчыя прац... Болей »