Мірановіч Яўген

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Яўген Мірановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дэбіш Васіль, Праз дождж

Праз дождж

Вершы

Дэбіш Васіль

Publication Place: Брэст

Publication Date: 2012

Publisher: Брэсцкая друкарня

Sizes: 176 с., 20 см

ISBN: 978-985-524-115-8

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2012 by Дэбіш В.

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

“Праз дождж” – трэці па ліку паэтычны зборнік вершаў берасцейскага паэта. У ім – спроба асэнсавання мінулага і сённяшняга жыцця, роздумы пра чалавечую годнасць, сяброўства, каханне, нашу, часам абсурдную, рэчаіснасць. Літаратура, і найперш паэзія, ва ўсе часы гісторыі чалавецтва застаюцца захавальніцамі духоўнасці, гармоніі, красы – таго высокага і вартага, дзеля чаго жывуць народы на зямлі, дзеля чаго жыве і асобны творца. Мастацкае, узнёслае слова здольнае абудзіць неразвітую ці стомленую жыццём душу, тым больш прыгожая і шчырая паэзія на мілагучнай, пячотнай, такой, на жаль, не запатрабаванай у сённяшняй сацыякультурнай прасторы Беларусі роднай мове.

Belarusian Authors: Дэбіш Васіль

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

pdf
Дэбіш Васіль, Чуйнар

Чуйнар

Вершы

Дэбіш Васіль

У берасцейскага паэта Васіля Дэбіша ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў змястоўны вершаваны зборнік, які шырока паказвае тэматычную і вобразную разнастайнасць яго творчасці. Выданне складаецца з пяці раздзелаў, у кожным з якіх можна знайсці ўзоры філасофскай, пейзажнай, любоўнай, грамадзянскай лірыкі. Не дзіва, што творчы наробак спадара Васіля вялікі — пісьменнік шмат гадоў друкуецца ў абласной і ... More »


pdf
Дэбіш Васіль, Лісты да Марыі

Лісты да Марыі

Дэбіш Васіль

Васіль Дэбіш — брат паэта Анатоля Дэбіша, які ўжо з'яўляецца аўтарам зборніка вершаў „Стодзівы”, выдадзенага ў серыі „Першая кніга паэта”. І вось у гэтай серыі дэбютуе Васіль. Яго лірычны герой пазнае сябе ў бязраднасці і няпэўнасці дня сённяшняга, задумваецца над тым чым дапамагчы людзям, краю роднаму ў наш складаны час як выжыць самому. Ён задаецца пытаннем „Каму маліцца мне?», Вобраз ягонага трыадзінага Бога яскрава праступае ў іпаст... More »