Дата выхаду: 2010-09
Рэдактар: Севярынец Павал
Выдавец: цэнтр «Сьветач»
Copyright © 2010 by Крыніца
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Крыніца: http://bchd.info/
Прэтэндэнт у кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду ад БХД Віталь Рымашэўскі аб’ехаў Гарадзенскую вобласць з мэтай падрыхтоўкі выбарчай кампаніі. 14-15 жніўня Віталь Рымашэўскі браў удзел у адукацыйнай канферэнцыі для рэгіянальных лідэраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – летняй школе БХД, а таксама правёў сустрэчы з актывістамі і прыхільнікамі Партыі Горадні, Мастоў і Ваўкавыску.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крыніца (БХД)
Выйшаў 32-ы нумар газэты "Крыніца" – партыйнага бюлетэню "Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі". Нумар прысьвечаны ўстаноўчым сходам Маладых Хрысціянскіх эмакратаў і Хрысціянскіх Дэмакратаў Віцебшчыны, праблеме вызвалення палітвязняў, асвятленьню дзейнасьці БХД за апошні час і шмат іншых цікавых матэрыялаў. Болей »
Так, рэальная яўка, па выніках усіх дзён датэрміновага галасавання на «выбарах» у Беларусі скалала 17,1% выбаршчыкаў. Гэтая лічба найбольш рэалістычна адлюстроўвае аб’ём працы рэжыму па загоне людзей на выбарчыя ўчасткі 18-22 верасня. Пры гэтым трэба ўлічыць, што ў датэрміновым галасаванні, у асноўным, прымушалі ўдзельнічаць студэнтаў, вайскоўцаў і іншыя найбольш залежныя ад уладаў групы насельніцтва. У асноўны дзень галасавання назірал... Болей »
Прапануем вашай увазе новы нумар газеты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі "Крыніца". У ім вы можаце знайсці матэрыялы да 95-й гадавіны ўтварэння БХД, агляд дзейнасці, сустрэч і ініцыятыў рэгінальных арганізацый БХД, расклад сёлетніх мерапрыемстваў у Будславе і іншае. Болей »
Пасля кожнага паходу апазіцыі на «выбары» рэйтынг даверу народа да дзеючай улады павялічваўся, расла ўпэўненасць грамадзян краіны, што ў Беларусі выбары адбываюцца свабодна. (Усе жадаючыя могуць пераканацца ў гэтым, вывучыўшы матэрыялы сацыялагічных даследаванняў НІСЭПД). Болей »
Улады давялі Беларусь да жабрацтва. За апошні год кожнага з нас абрабавалі ў тры разы. Рубель абясцэніўся. Кошты пастаянна растуць. Па БТ – хлусня. Тыя, хто пратэставаў – у турмах. Замест выбараў – падман. Лукашэнка з усімі пасварыўся. Яму засталося толькі прадаваць Крамлю нашу Беларусь па кавалках: «Белтрансгаз», НПЗ, МАЗ… На гэтыя грошы жыруюць тыя, хто пры ўладзе, а простыя беларускія сем’і бяднеюць з кожным месяцам. Болей »
Асноўнай задачай палітычнай кампаніі 2012 году з’яўляецца дэлегітымізацыя рэжыму і ўзмацненне падтрымкі БХД сярод насельніцтва Беларусі і міжнароднай супольнасці. Болей »
17 снежня ў ПК МТЗ адбываўся IV З’езд Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. У зале прысутнічала 105 дэлегатаў і больш за 300 гасцей З’езду з Менску і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама замежныя госці з Аўстрыі, Венгрыі, Украіны, Расеі. Удзельнікі заслухалі выступы ганаровых гасцей З’езду, сустаршыняў і адказнага сакратара БХД, у тым ліку відэазварот палітзняволенага сустрашыні БХД Паўла Севярынца, рэгіянальных кіраўнікоў. Адбылося ч... Болей »
Вырашэнне дзвюх стратэгічных задач БХД – пашырэнне да маштабаў сапраўды народнай масавай партыі і паглыбленне хрысціянскага духу БХД – справа няпростая: звычайна іх схільныя супрацьпастаўляць. Але паспяховыя прыклады хрысціянскіх дэмакратаў Еўропы паказваюць, што аптымальная мадэль – глыбокае сумяшчэнне абодвух гэтых накірункаў. Як Божае і чалавечае (ва ўсім, акрамя грэху) поўнасцю сумясцілася ў Госпадзе нашым Ісусе Хрысце – так і мы, і... Болей »
Сябры аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 22 кастрычніка правялі сход у Глыбокім. Яны паставілі подпісы ў спісе заснавальнікаў, які будзе пададзены ў Міністэрства юстыцыі пасля Устаноўчага з’езду, запланаванага на 17 снежня. Болей »
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» распачаў падрыхтоўку да правядзення Чацвёртага ўстаноўчага з’езду партыі, які плануецца правесці 17 снежня. Рашэнне аб гэтым 17 верасня ў Менску прыняла Нацыянальная Рада БХД. Болей »