Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 72 с., 21 cm
ISBN: 978-985-6852-93-3
Катэгорыя: Этнаграфія; Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Уладзімір Содаль
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 821.161.3-7
…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адзін з першых пачаў іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер Содаль. Напісаныя жывой народнай гаворкай, яны захоўваюць кемлівасць і дасціпнасць беларускага розуму.
Беларускія аўтары: Содаль Уладзімір
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
У. І. Содаль — вядомы даследчык жыцця і творчасці Ф. Багушэвіча. Ужо сорак год ён збірае звесткі пра паэтаву сядзібу ў Кушлянах. Упершыню значная частка сабраных матэрыялаў друкуецца асобнай кнігай. Гісторыя сядзібы, таленавіта расказаная краязнаўцам, запрашае чытача ў часы нараджэння беларускай нацыянальнай ідэі. Болей »
Некалі першы наш народны паэт Ф. Багушэвіч — ён жа Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава — прароча сказаў: «Той люд жыве, што свае песні мае!» Перафразуючы гэты крылаты паэтаў афарызм, з такой жа пэўнасцю можна сказаць: «Той люд жыве, што свой гумар мае». Гумар — лекар. Ён адначасова і барометр духу нацыі. Без гумару наша жыццё было б шэрае, невыразнае, панылае. Мабыць, таму гумар у нашым народзе ніколі не зводзіўся. Беларускія фал... Болей »
Постаць Аляксандра Ўласава досыць знаная беларускай грамадскасці: першы беларускі эканаміст новага часу, які пісаў па-беларуску. Нязменны, аж да 1914 года, рэдактар першай беларускай газеты «Наша Ніва» з малюнкамі. Дэлегат першага Ўсебеларускага кангрэсу 1917 г. Сябра Прэзідыума Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Сенатар Польскага сойму ад Беларусі. Грамадовец. Пра гэта напісаны розныя даследаванні, артыкулы, нарысы. Маем сціслыя ўспа... Болей »
Выданне прымеркавана да 165-х угодкаў з дня народзінаў Беларускага Прарока Францішка Багушэвіча. У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў беларускі паэт i адвакат Франціпіак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу імя слыннага беларускага Празорцы тут ніяк не было ўшанавана. Гэты клопат узялі на сябе віленскія беларусы i спакваля стварылі ў Свіранах народны паэтаў мемарыял. Пра тое, як ствараўся гэты мемарыя... Болей »
Гарэлкі не п'ю, цыгарэтаў не смалю, а за гэтыя грошыкі кніжачку выдаю. Спрыяй мне, Божа, і надалей. Багатая наша зямля. І таленавітая. Багатая яна на ўсё. І на гумар таксама. Беларускія фалькларысты запісалі і выдалі тысячы розных жартаў, гумарэсак, смяшынак. Шмат якія мясціны нашага краю вывучаны імі няблага. Але ёсць і такія куточкі, якія яшчэ вельмі слаба спазнаныя. Такім нерушам мне падаюцца і Багушэвічавы Кушляны, кушлянскі край, д... Болей »
Серыя "Ведаць свой край Беларусь" папоўнілася сёмай кніжкай. Да беларусаў разам з Ядвігіным Ш. вярнулася лагойская Карпілаўка. А з ёй ажыла яшчэ адна часцінка нашай гістарычнай памяці. Болей »
Гэты альбом — своеасаблівая ілюстраваная энцыклапедыя пра Вінцэнта Якуба Дуніна-Марцінкевіча, яго асяроддзе, эпоху і час. Для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў, усіх, хто неабыякавы да нацыянальнай духоўнай спадчыны. Болей »
У фальварку Свіраны Віленскага павета нарадзіўся i гадаваўся да шасці гадоў слынны беларускі паэт Францішак Багушэвіч. Аднак да апошняга часу гэты куток не быў як след вывучаны нашымі краязнаўцамі ды літаратуразнаўцамі. Паэтава маленства, людское i прыроднае асяроддзе, дзе ён гадаваўся, гісторыя Свіранаў i суседніх з імі мясцін — усё трапляе ў поле зроку даследчыка, які расказвае пра гэта ў кнізе, што дапаўняе папярэднія выданні — «Кушл... Болей »
У кнізе расказваецца пра адну з Купалаўскіх мясцін – вёску Бараўцы пад Мінскам і яе наваколле. Тут у паэта адбыўся літаратурны дэбют, тут ён падрыхтаваў свой першы зборнік “Жалейка”, напісаў знакамітую паэму “Адвечная песня”. Шырокаму колу чытачоў. Болей »
Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з'яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе. Для шырокага кола чытачоў. Болей »