![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Перакладчык: Палупуанаў У.
Выдавец: Школьная бібліятэка
Выдавецтва/ друкарня: Бел. гум. адукац.-культ. цэнтр
Памеры: 63с.
ISBN: 5-86952-011-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright ©1993 by Палупанаў У.
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [69]
Сыгнатура: IV.2.BAL
Бацька сусветнага рэалізму, Анарэ дэ Бальзак ставіў калісь задачу праз «дзве або тры тысячы тыповых людзей пэўнай эпохі» увасобіць не толькі жыццё тагачаснае Францыі, але й лёс усяе цывілізацыі. Гэтая звышзадача адчуваецца ў назве, якую пісьменнік даў свайму грандыёзнаму цыклу з 96 раманаў і навелаў — «Чалавечая камедыя». Літаратурны свет, створаны Бальзакам, населены прадстаўнікамі ўсіх сацыяльных тыпаў і прафесіяў — ад жабрака да маркіза, ад швачкі да свецкае пані. Натуральна, перш чым стварыць гэты сусвет і ажывіць яго, пісьменнік шмат раздумваў пра тое, якімі спружынамі прыводзіцца ў рух рэальны людскі свет. У 1830 годзе Бальзак стварае першую рэдакцыю славутай навелы «Габсэк», героем якой робіць аднаго з істых валадароў жыцця,— ліхвяра. Паслядоўны рэаліст, Бальзак маляваў аблічча гэтага персанажа як партрэт аднаго з тыповых парыжскіх ранцье, людзей, што зараблялі капітал, пазычаючы грошы пад працэнты, беручы пад заклад рэчы, не грэбуючы й іншымі, не заўжды законнымі, але выгоднымі аперацыямі.
Каталёг: EEDC