![]() |
![]() |
Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна.
Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе. У трыццаць сем гадоў з прычыны прафесійнага захворвання з шахты перавёўся на абагачальную фабрыку слесарам.
У 1990-м годзе выйшаў на пенсію, а праз год вярнуўся на Радзіму. Шэсць месяцаў жыў у Паставах. У маі 1992-га года пераехаў у Баранавічы.
Паэт. Сябар Саюза беларусккіх пісьменнікаў з 1992г.
Першая публікацыя вершаў адбылася ў 1960 годзе ў газеце “Чырвоная змена”.
Калі жыў на Украіне, пісаў вершы як на беларускай так і на рускай мовах. Сааўтар выдадзеных там калектыўных зборнікаў: “Дорогие мои однополчане”, ”Зарницы”, “Очень вовремя мы родились”.
Пасля вяртання на Беларусь піша толькі па-беларуску. Вершы Івана Лагвіновіча неаднаразова друкаваліся ў газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Вожык”, брэсцкіх абласных газетах “Заря” і “Народная трыбуна”, у газеце “Наша слова”, у газетах г. Баранавічы “Наш край” і “Інтэкс-прэс”.
У 1998 годзе верш “Востраў” быў надрукаваны ў зборніку выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны”.
Чатырнаццаць вершаў Івана Лагвіновіча выйшлі ў альманаху паэзіі Берасцейшчыны “Дзядзінец” у 1999 годзе.
У 2000 і 2006 гадах вялікія падборкі вершаў Івана Лагвіновіча былі надрукаваны ў літаратурным альманаху горада Баранавічы “Святліца”.
У 2002 годзе верш “Прамірае паэт” надрукаваны ў калектыўным зборніку “Верш на Свабоду”.
У 2003 годзе пяць вершаў Івана Лагвіновіча трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ стагоддзя “Краса і сіла”.
Аўтар кніг паэзіі: “Разлукі выраёвыя” (2000г.), “Піліпаўка” (2001г.), “Ляда юдолі” (2003г.), “Далёкае і блізкае” (2004г.), “Палыновыя кветкі” (2007г.).
www.tvory.byhost.org
Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвінові... Болей »
“Палыновыя кветкі” – чацьвёртая кніжка паэзіі Івана Лагвіновіча. Раней выдаваліся “Разлукі выраёвыя”, “Піліпаўка” і “Ляда юдолі”. Іван Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасьць, за пяць кіламетраў ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у суседнюю Украіну працаваць на вугальных шахтах Данбаса. У 1990 годзе выйшаў на пенсію, а ў наступным вярнуўся на Радзіму. Жыве ў Баранавічах. Сяба... Болей »
Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці толькі часовага захаплення – справа абсалютна індывідуальная. А таленавіты чытач ёсць адмысловы сатворца паэта, ягоны прыхільнік і апанент ... Болей »
Паэзія - гэта заўсёды выключэнне з агульнапрынятага: жыццёвых прынцыпаў, светапогляду і, нават, маралі. Бо і сама мараль, нормы паводзін выкрышталізоўваюцца ў паэзіі да вышыняў, у будзённым жыцці практычна недасягальных. У тым ліку і самому творцу паэзіі. Пасляваенным часам дзесяткі тысяч беларусаў зрушыліся са сваіх спадчынных сядзібаў: хто ў пошуках лепшай долі, а хто і следам за рамантычным «савецкім туманам». Так палешучок Іванка з ... Болей »
Заўсёды напашэве папера й самапіска - запісваць нашаптаныя Музаю радкі. Парнас - гара крутая, з вяршыняю няблізкай. І кожны верш - прыступка. Нямала мне такіх прыступак трэба ўзвесці, каб апынуцца ў храме прыгожага пісьменства між выбітных майстроў дасведчаным паэтам і надпіс, хоць на браме, пакінуць для нашчадкаў: «І я спазнаў любоў!» Болей »
Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны. Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пр... Болей »
Карта «Гумарыстычныя далягляды. Віцебшчына». Сам-насам з Парнасам. Павел САКОВІЧ, Яўген ХВАЛЕЙ, Расціслаў БЕНЗЯРУК, Пятро РАДЗЕЧКА, Уладзімір МАЗГО Спораўскія жарты. На вяселлі ў Дубіне гулялі ўсе! Янка СІПАКОЎ: «Пераходзячы на іншую працу, я плакаў па «Вожыку!..» АНЦІПЕНКА Лявон, Ява і сон рэвізора ДЗЯНІСАЎ Мікалай, Захмялелы Заяц ЗЯЛКОЎСКІ Яўген, Кіслы яблык КОЗЕЛ Алесь, З жыцця вясковага. Замалёўкі ... Болей »
Як віхор, імчыць час. І заснаваны, выпеставаны Нінаю Мацяш літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ ЖЫРАНДОЛЯ ” вось ужо другі раз без Яе “ з болем аб Беларусі пяе ”. Ні на кроплю не парушана традыцыя, закладзеная ў пабудову “Жырандолі” слыннай паэткаю з Белаазёрска. Да раздзелаў “Памяць”, “Нашы юбіляры”, “Мы”, “З намі”, “Пад небам адзіным”, “Для дзетак–малалетак”, “Нашы аўтары” дабаўлены раздз... Болей »
Перад вамі — другі выпуск альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», прысвечаны выдатнейшай беларускай паэтэсе, перакладчыцы, грамадскаму дзеячу Ніне Мацяш. Ніна Іосіфаўна Мацяш з’яўляецца аўтарам ідэі выдання альманаха «Жырандоля», яго ўкладальнікам і рэдактарам. Яна падрыхтавала гэты выпуск ў 2008 г., але, на жаль, не дачакалася выхаду выдання ў свет. Болей »
Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »