Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Станкевіч Станіслаў, Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі

Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі

Станкевіч Станіслаў

Месца выхаду: Вільня-Беласток

Дата выхаду: 2010

Выдавец: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства

Памеры: 267с.

ISBN: 83-60456-21-6

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2010 by Хаўстовіч Мікола, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3087]

Дадатковая даведка: Выходзіць пры дапамозе Польскага інстытуту ў Менску

Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэпцыі сур‘ёзна не ўспрымаліся, танулі ў аграмадным моры польскага міцкевічазнаўства. А гэтыя спробы рабілі тыя, хто добра ведаў Беларусь, яе традыцыі і культуру. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. Б. Дыбоўскі закрануў пытанне паходжання А. Міцкевіча ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары нашага вешчуна Адама Міцкевіча», а М. Масоніус – нацыянальнае псіхікі ў творчасці паэта. Крыху пазней Станіслаў Гласка пераканаўча давёў, што прозвішча А. Міцкевіча паходзіць ад беларускага імя Міцька3, а Габрыэль Корбут катэгарычна паставіў пытанне пра неабходнасць вывучэння «беларушчыны» ў творчасці А.Міцкевіча (Замест прадмовы, фрагмэнт)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Станкевіч Станіслаў, Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу

Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў...

Станкевіч Станіслаў

Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму. Болей »


Станкевіч Станіслаў, Янка Купала

Янка Купала

на 100-ыя ўгодкі ад нараджэнбня

Станкевіч Станіслаў

Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні гэтай саветызацыі. Апрача гэтага, ня менш важным сваім заданьнем аўтар уважаў паказаць, як пасьля трагічнае Купалавае сьмерці ў 1942 г... Болей »