Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў, Выд. 2-е

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў

Даўняя літаратура: XI-першая палова XVIII стагоддзя

Том: У двух тамах. Т. 1

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Рэдактар: Чамярыцкі В. А.

Выдавец: Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы

Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука

ISBN: 978-985-08-0875-2 (Т. 1)

Катэгорыя: Літаратуразнаўства

Copyright © 2006 by Калектыў аўтараў; Беларуская навука, афармл.

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1169]

Сыгнатура: III.2.HIS

Беларуская літаратура — адна з найважнейшых галін мастац-кай культуры беларускага народа, своеасаблівае люстра яго багатага духоўнага жыцця, яго дум, імкненняў і перажыванняў, гуманістычных ідэалаў, магутны сродак нацыянальнага самавыяўлення і самасцверджання. Яе шматвяковая гісторыя — праўдзівы летапіс гісторыі нашага народа, яго складанага лёсу. Развіццё культуры кожнага народа сацыяльна абумоўлена, дыктуецца актуальнымі патрэбамі і густамі часу, культурна-гістарычнымі ўмовамі жыцця грамадства. Яно абапіраецца таксама на духоўны вопыт папярэдніх пакаленняў, культурныя традыцыі мінулага, якія з'яўляюцца неабходным сродкам сувязі эпох, захавання пераемнасці і адначасова служаць жыватворным фактарам культурнага прагрэсу. Лепшыя традыцыі мінулага актыўна ўдзельнічаюць у стварэнні новага.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагодд...

Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX стагоддзе

Пераход ад даўняй да новай літаратуры, заняпад старой сістэмы літаратурных жанраў і працэс фарміравання новай жанравай сістэмы, выпрацоўка новых мастацкіх прынцыпаў і творчых метадаў адбываліся на беларуекіх землях вельмі марудна і расцягнуліся на стагоддзі. Той уздым і росквіт, тыя станоўчыя тэндэнцыі, што назіраліся ў літаратуры ў эпоху Рэнесансу і ранняга Барока, у надзвычай неспрыяльных гістарычных умовах другой паловы XVII—XVIII ст... Болей »