|
|
Месца выхаду: Минск
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Смэлтак
ISBN: 978-985-6917-58-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
"Мінская зямля" – гэта маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія. Алесь Клышка пра гісторыю напісаньня гэтае кнігі: "У жыцьці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі трэба падвесьці вынік, пэўную рысу. Цяжкая хвароба зваліла мяне з ног, бязьлітасна паламала звыклы лад жыцьця. Два месяцы я быў прыкаваны да ложку, знаходзіўся на мяжы жыцьця і сьмерці. Родныя і сябры ўжо ня верылі, што ачуняю... У хвіліны разьвітаньня з гэтым сьветам я адчуў: разам са мной адыдуць у нябыт і мае думкі, вобразы, успаміны. Малюнкі майго жыцьця паўставалі ў сьвядомасьці, а я хацеў пасьпець данесьці іх да сваіх блізкіх, сяброў... І вось у тыя імгненьні, калі троху цішэў боль, я браў няцьвёрдаю рукою аловак і пісаў. Так пачыналася паэма "Мінская зямля". Паэма-успамін, паэма-споведзь і пакаяньне. Кніга складаецца зь невялікіх закончаных паэтычных аповедаў»
Каталёг: Kamunikat.org
Неяк Янка Брыль сказаў: “Маленькі чытач непадкупна патрабавальны, чулы на праўду i фальш у ix найменшым выяўленні, ён дапускае ў свет сваей чыстай, паэтычнай душы толькі таго, хто таксама шчыры i закаханы ў прыгожае”. Шчыры i закаханы ў прыгажосць i духоўнасць аўтар зборнічка вершаў “Даравальная нядзеля”, які вы, шаноўныя чытачы, трымаеце сёння ў руках. Аўтар гэты – беларускі паэт Алесь Клышка. Сваю чарговую кніжку вершаў ён прысвяціў д... Болей »