Клышка Алесь, Даравальная нядзеля

Даравальная нядзеля

вершы

Клышка Алесь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Чцгрын Сяргей

Выдавец: Смэлтак

Памеры: 52с.

ISBN: 978-985-6917-77-9

Катэгорыя: Дзіцячая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3(82-1)

Неяк Янка Брыль сказаў: “Маленькі чытач непадкупна патрабавальны, чулы на праўду i фальш у ix найменшым выяўленні, ён дапускае ў свет сваей чыстай, паэтычнай душы толькі таго, хто таксама шчыры i закаханы ў прыгожае”. Шчыры i закаханы ў прыгажосць i духоўнасць аўтар зборнічка вершаў “Даравальная нядзеля”, які вы, шаноўныя чытачы, трымаеце сёння ў руках. Аўтар гэты – беларускі паэт Алесь Клышка. Сваю чарговую кніжку вершаў ён прысвяціў дзеткам i ix бацькам. Кніжка надзвычай арыгінальная i добрая ва ўсіх мастацкіх адносінах. Дый інакш быць не можа. Бо сама назва яе “Даравальная нядзеля” настройвае на добры лад, на мудрасць, на чысціню. Калі юныя чытачы не ведаюць, дык нагадаю, што даравальная нядзеля – гэта апошняя нядзеля перад Вялікім пастом ці 7-я нядзеля перад Вялікаднем. У гэты дзень усе праваслаўныя вернікі просяць адзін у аднаго прабачэння, даравання. Просяць дзеля таго, каб далучыцца да паста з добрай душой, засяродзіцца на духоўным жыцці, каб з чыстым сэрцам сустрэць Вялікдзень – дзень Уваскрэсення Хрыстова. (С. Чцгрын, Вершы, якія нас не пакрыўдзяць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Клышка Алесь, Мінская зямля

Мінская зямля

паэма

Клышка Алесь

"Мінская зямля" – гэта маленькі гімн Мінску, мінскай зямлі і мінчукам. Гэта паэма-роздум аб сваёй сям'і, аб людзях, якія жылі побач, гэта паэма-памяць, паэма-сумленне і паэма-настальгія. Алесь Клышка пра гісторыю напісаньня гэтае кнігі: "У жыцьці кожнага чалавека надыходзіць момант, калі трэба падвесьці вынік, пэўную рысу. Цяжкая хвароба зваліла мяне з ног, бязьлітасна паламала звыклы лад жыцьця. Два месяцы я быў прыкаваны да ложку, зна... Болей »