Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Катэгорыя: Філязофія; Мастацкая літаратура; Мэмуары
Copyright © by Валянцін Акудовіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вылузнула за небакрай. А ноччу, калі людзі і аблокі паснуць, я запальваю газнічку і, падхапіўшы матыля на гусінае пёрка, сягаю ў мроі. Аднак і там, лунаючы, я ніколі не забываюся на межы дазволенага апошнімі пастановамі ўраду. Яшчэ на падысподзе небяспекі я абрываю матылю крылы, бо дырэктар выдавецтва мусіць быць пэўны, што ад майго розуму яму не прыбудзе лішняга клопату. Вось чаму мне вельмі не падабаецца, калі сёй-той на вёсцы кажа: бачыш, які разумны ў Васіля сын. Мы з паперай за хлеў ходзім, а ён з яе грошы робіць…
Беларускія аўтары: Акудовіч Валянцін
Каталёг: Kamunikat.org
«Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе “мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» – Валянцін Акудовіч. Болей »
Кніга выдадзена пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў выгнанні. Кніга выдадзена пры падтрымцы Фонду Літар. Болей »
Кніга Валянціна Акудовіча “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. Хронікі беларускага інтэлектуала” – гэта глыбокае даследаванне сучаснага беларускага мыслення і яго стваральнікаў. У гэтым творы аўтар, адзін з самых уплывовых філосафаў Беларусі, разважае пра тых, хто добраахвотна ўзяў на сябе цяжар адказнасці за сваю краіну і працягвае несці гэты груз, нягледзячы на ўсе цяжкасці і няўдачы. Кніга, выдадзеная ў 2023 годзе, складаецца з амаль 400 ... Болей »
Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае. Не бывае дня, каб Адам Глобус не напісаў эсэ ці не стварыў арыгінальны малюнак…<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" sr... Болей »
Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішу... Болей »
Гэты тэкст, нечаканы мне самому, адасобіўся з цыклу гутарак для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я раптам адчуў мусовую патрэбу выйсьці за лекцыйны фармат, і скінуць да адной купы ўсё тое думаньне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была і свая, натуральная, логіка. З ХХ стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларус... Болей »
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. Болей »
А цяпер я распавяду пра чалавека, які марыў стаць Джамалунгмай. «Вось каб я быў Джамалунгмай, — разважаў гэты чалавек, — дык пра мяне чулі б нават пінгвіны на Алясцы». Вядома, калі чалавек чаго захоча і будзе хацець доўга, то ягонае жаданне некалі спраўдзіцца. Аб гэтым кажуць яшчэ ў школе, а ў школе абы-чаго плявузгаць не будуць... Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы... Болей »
Валянцін Акудовіч – філоcаф, паэт, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. “Хросны бацька” літаб’яднання “Бум-Бам-Літ”. Выкладае ў Беларускім калегіюме. Адзін з заснавальнікаў беларускага “Клубу састарэлых людзей”. Майстар спорту СССР у турызме. Валянцін Акудовіч – аўтар кнігаў “Мяне ням... Болей »
Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. Болей »