Акудовіч Валянцін, Джамалунгма

Джамалунгма

Акудовіч Валянцін

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2014

Выдавец: ЛітРадыё

Выдавецкая сэрыя: ЛітРадыё

Памеры: 00:01:25

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Радыёперадачы

Copyright © 2014 by Валянцін Акудовіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

А цяпер я распавяду пра чалавека, які марыў стаць Джамалунгмай. «Вось каб я быў Джамалунгмай, — разважаў гэты чалавек, — дык пра мяне чулі б нават пінгвіны на Алясцы». Вядома, калі чалавек чаго захоча і будзе хацець доўга, то ягонае жаданне некалі спраўдзіцца. Аб гэтым кажуць яшчэ ў школе, а ў школе абы-чаго плявузгаць не будуць... Урэшце так яно і атрымалася. Аднойчы раніцай адразу за мястэчкам мы ўбачылі нешта такое, ад чаго капелюшы паляцелі з галоў.

Беларускія аўтары: Акудовіч Валянцін

Каталёг: Kamunikat.org

Варта пазнаёміцца:

video
Акудовіч Валянцін, Няма дня без малюнку

Няма дня без малюнку

Валянцін Акудовіч пра Адама Глобуса

Акудовіч Валянцін

Адам Глобус адзін з самых знаных пісьменнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Празаік, паэт, эсэіст… Яго кнігі перакладзеныя на дзесяткі моваў. Узнагароджаны шматлікімі літаратурнымі прэміямі. А яшчэ ён пладавіты мастак з адметным стылем (скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў). Яго працавітасць уражвае. Не бывае дня, каб Адам Глобус не напісаў эсэ ці не стварыў арыгінальны малюнак…<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" sr... Болей »


video
Акудовіч Валянцін, «Інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча

«Інтэлектуальны цуд» Ігната Абдзіраловіча

Акудовіч Валянцін

Ігнат Абдзіраловіч нарадзіўся і памёр у Вільні. Вучыўся ў Пецярбургу і Маскве. За два гады да смерці ад сухотаў у 1923 годзе надрукаваў ёмістае паводле памераў і канцэптуальнае паводле сэнсаў эсэ “Адвечным шляхам”. Прамінула сто год, а беларускае мысленне не стварыла нічога больш адметнага і значнага за гэты інтэлектуальны цуд. Між іншым, калі тэкст пісаўся, Ігнату не было яшчэ дваццаці пяці год. У такую пару маладыя людзі звычайна пішу... Болей »


epub
Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада

Вялікая здрада

Суплёт эсэ

Акудовіч Валянцін

Гэты тэкст, нечаканы мне самому, адасобіўся з цыклу гутарак для Беларускага Калегіуму. Улегшыся ў адукацыйную працу, я раптам адчуў мусовую патрэбу выйсьці за лекцыйны фармат, і скінуць да адной купы ўсё тое думаньне пра Беларусь, што вярэдзіла мяне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была і свая, натуральная, логіка. З ХХ стагоддзем скончылася і вялікая эпоха “буры і націску”, у выніку якой паўстала незалежная Беларус... Болей »


pdf
Акудовіч Валянцін, Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў

Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. Болей »


audio
Акудовіч Валянцін, Тэксты

Тэксты

аўдыё

Акудовіч Валянцін

Валянцін Акудовіч – філоcаф, паэт, літаратурны крытык. Нарадзіўся ў 1950 годзе ў Свіслачы на Гарадзеншчыне. Скончыў Маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у штотыднёвіках “Культура”, “ЛіМ”, часопісах “Крыніца” і “Фрагмэнты”. “Хросны бацька” літаб’яднання “Бум-Бам-Літ”. Выкладае ў Беларускім калегіюме. Адзін з заснавальнікаў беларускага “Клубу састарэлых людзей”. Майстар спорту СССР у турызме. Валянцін Акудовіч – аўтар кнігаў “Мяне ням... Болей »


pdf
Акудовіч Валянцін, Кніга пра нішто

Кніга пра нішто

зборнік

Акудовіч Валянцін

Кніга даследуе дыскурс Нішто самымі рознымі спосабамі. Шмат месца прысвечана гісторыі гэтай праблемы: ад моманта яе паўставання ў філасофіі старажытных грэкаў да абнулення ўніверсаліі Нішто ў эпоху постмадэрна. Асноўны кантэкст кнігі – метафізіка адсутнасці; галоўныя героі – Парменід, Лейбніц, Гайдэгер і Сартр; канцавая мэта – абнаяўленне Адсутнага. Болей »


video
Акудовіч Валянцін, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях у Валянціна Акудовіча

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Cваю прыватную калекцыю ўлюбёных кніг і песень пакажа Валянцін Акудовіч – філосаф, літаратар, вандроўнік, культавая постаць беларускага інтэлектуальнага жыцця 1990-х. «З дзя... Болей »


pdf
epub
Акудовіч Валянцін, Архіпелаг Беларусь

Архіпелаг Беларусь

Кніга дыялогаў

Акудовіч Валянцін

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам... Болей »


pdf
Акудовіч Валянцін, Код адсутнасці

Код адсутнасці

асновы беларускай ментальнасці

Акудовіч Валянцін

Кніга беларускага філёзафа, якая паўстала з лекцыяў у Беларускім Калегіюме аб беларускай мэнтальнасьці. Пасьля віхураў 20 стагодзьдзя, напрыканцы Беларусь стала незалежнай. Аднак усе мары і надзеі беларускага адраджэньня пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагодзьдзя апынуліся марнымі аўтар прапнуе свае адказы на пытаньне чаму так сталася. Чаму дэмакратычныя і незалежніцкія памкненьні не былі ўспрынятыя большасьцю беларускага грамадз... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Акудовіч Валянцін, Дыялогі з Богам

Дыялогі з Богам

Акудовіч Валянцін

Цяжка быць дурнейшым за самога сябе, але суседзі мяне пераканалі: -- Інакш з цябе пісьменніка не атрымаецца. І сапраўды. Ужо наступнае маё апавяданне без аніводнай заўвагі прынялі ў часопіс і нават ухвалілі: -- Ну вось, нарэшце вы знайшлі сябе! А суседзі зноў: -- Дурняў друкуюць пры жыцці, а вар’ятаў і пасля смерці. Я пазычыў пугу і цяпер шторанак выганяю аблокі на пашу. З пугаю на плячы я пільную далягляд, каб якая хмарка не вы... Болей »