Лідзкі Летапісец, 01

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

01

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 1997-09

Рэдакцыйная калегія: Суднік Станіслаў, Сьліўкін Валеры, Казак Алесь

Copyright © -1997-2010 by Лідзкі Летапісец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Заснавальнік: Лідзкая рэгіянальная рада Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі і Згуртаваньне Лідзкае моладзі імя Гедыміна; Выданьне часткова падтрыманае Моладзевым Інфармацыйным Цэнтрам і Цэнтрам Выдавецкая Ініцыятыва; Аўтары нясуць поўную адказнасьць за гістарычную дакладнасьць сваіх матэрыялаў.

Шаноўны чытач! Перад табою першы нумар новага выданьня. Перагарні яго бегла — і ты ўбачыш у болынасьці сваёй тут краязнаўчыя і гістарычныя матэрыялы. Так, перад табой краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс. Аідзкі часопіс. У ім ты знойдзеш матэрыялы, якія датычацца далёкай і блізкай гісторыі Ліды і Лідзкага краю. Мы не ўстанавілі нейкіх межаў гэтага краю, і, калі ў нас зьявяцца матэрыялы пра Шчучын, Іўе ці Воранава, то гэта заканамерна, калі пра больш далёкія месцы, то таксама цалкам магчыма. У часопісе будуць друкавацца матэрыялы на любыя гістарычныя тэмы, калі гэтыя матэрыялы напісаны жыхарамі Лідчыны, ці нашымі землякамі. У часопісе знойдзецца месца і для матэрыялаў мала зьвязаных з нашым краем, але здольных выклікаць цікавасьць лідзян. У часопісе будуць зьмяшчацца і літаратурныя творы на гістарычную тэматыку. Перад табой, шаноўны чытач, толькі першы нумар часопіса. Не судзі яго строга. Яшчэ не сфармаваўся калектыў рэдакцыі. Яшчэ не вядомы фінансавы бок выданьня. Яшчэ няма рэдакцыйнага партфеля, адкуль можна было б выбраць лепшыя матэрыялы. Але ўсё гэта будзе. Будзе кола аўтараў, будзе розгалас у сьвеце, будзе магчымасьць павялічыць аб'ём і якасьць. Усё гэта наперадзе. Але толькі з тваёй дапамогай, толькі тады, калі ты захочаш ведаць пра свой горад і сваё навакольле хоць на крыху болей, чым зараз, калі ў табе дзесьці там у глыбіні душы жыве маленькі-маленькі гонар за Ліду, за Гарадзеншчыну, за Беларусь. Мы сваімі матэрыяламі пастараемся, каб гэты гонар вырас да сапраўднай чалавечай годнасьці.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

djvu
Лідзкі Летапісец, 06

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

06

Мы затрымалі гэты нумар часопіса, бо выданьне яго стала вельмі дарагім. Мы спадзяваліся атрымаць дазвол на рэгістрацыю выданьня, а разам з тым і магчымасьць прадаваць яго празь кіёскі "Саюздруку", што давала б магчымасьць выхаду на большую аўдыторыю чытачоў і большы наклад, а, значыць - на частковую хоць акупляльнасьць. Мы зьвярнуліся да старшыні гарвыканкама па дазвол на рэгістрацыю часопіса і вось які адказ атрымалі за подпісам старшы... Болей »


djvu
Лідзкі Летапісец, 05

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

05

Шаноўнае спадарства. Тэма нашага сёньняшняга звароту да вас - гэта мэтазгоднасць выданьня часопіса "Лідзкі летапісец": "Дзеля чаго яго выдаваць. Не такія ўжо відныя гісторыкі сабраліся ў Лідзе, каб зьдзівіць нечым новым, нейкімі адкрыцьцямі. Практычна ўсё тое, што друкуе "Лідзкі летапісец" можна прачытаць у іншых кніжках, часопісах." Так можа сказаць крытычны чытач, перагледзеўшы нашы нумары. І зь ім можна было б пагадзіцца, каб ужо не ... Болей »


djvu
Лідзкі Летапісец, 04

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

04

Шаноўнае спадарства. Тэма гэтага звароту ўзьнікла ў сувязі з выхадам папярэдніх нумароў і паўстала надзвычай востра. Зьвязана яна будзе з падачай датаў. Справа ў тым, што на працягу тых семісот гадоў,у акрэсе якіх мы ў асноўным разглядаем гісторыю Ліды і Лідчыны на тэрыторыі Беларусі дзейнічала некалькі календароў. Летапісы і кронікі пазначаліся датай то ад стварэння сьвету, то ад нараджэньня Хрыстова. У 1592 годзе адбылося ўвядзеньне г... Болей »


djvu
Лідзкі Летапісец, 03

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

03

Шаноўныя мастакі і фатографы Беларусі. У гэтым нумары мы зьвяртаемся да вас. Вы, напэўна, заўважылі што ў нашым часопісе вельмі важнае мейсца адводзіцца ілюстрацыям. У кожным нумары мы ставім па 30-40 малюнкаў і фотаздымкаў. I, напэўна, шмат хто з вас угадаў рысы сваіх твораў ў нашых публікацыях. Так мы бяром карціны, малюнкі, фотаздымкі з розных крыніцаў і робім зь іх кампутарныя каладжы, або падаём цалкам. Не заўсёды нам удаецца знайс... Болей »


djvu
Лідзкі Летапісец, 02

Лідзкі Летапісец

краязнаўчы, гісторыка-літаратурны часопіс

02

Шаноўны чытач! Ты ўжо пазнаёміўся зь першым нумарам нашага часопіса. Штосьці табе спадабалася, штосьці не. Некаму не спадабалася тое, што мы пішам "тарашкевіцай" гэта значыць зь мяккімі знакамі. Мы ведаем усе довады "супраць": і што не прывычна, і што ў школе вучаць іншы правапіс, і што так мы толькі блытаем беларусаў, якія добра ня ведаюць аднаго правапісу, а мы навязваем ім іншы. Мы хацелі б сказаць некалькі словаў "за" "тарашкевіцу"... Болей »