Будовіч Таццяна

Таццяна Будовіч нарадзілася ў Мінску ў 1977 годзе пад сузор’ем Казярога. Чым толькі не захаплялася ў дзяцінстве: плаваннем, акрабатыкай, выяўленчым мастацтвам… Як прыйшла да яе Паэзія? Усё пачалося з думкі: я стану паэтам (чыёй яна была?) І было гэта ўсведамленне настолькі безапеляцыйным, што яна магла не згадваць пра яго некаторы час альбо нават забыць, але ніколькі не сумнявалася, што ўсё сапраўды так і будзе. Тады ж, ва ўзросце 7-мі гадоў, і напісала свой першы верш, які быў прысвечаны роднаму гораду Мінску. Канешне, тое было дзяцінствам (у мастацкім разуменні), але і Пачаткам Шляху. Скончыла школу № 154 у 1994 годзе амаль з выдатным атэстатам і ўпэўненасцю ў тым, што з лёсам паэта непарыўна звязана невычэрпнае, невыкараняльнае пачуццё душэўнай адзіноты. У 1998 г. скончыла Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці фінансы і крэдыт. Першая публікацыя з’явілася ў 1995 г. у часопісе “Першацвет”, а ў 2002 г. выйшла першая кніга паэзіі “Дуэль паглядаў”. На працягу гэтага часу друкавалася амаль ва ўсіх рэспубліканскіх выданнях. У 2005 г. завочна скончыла гістфак БДУ. Захапленні яе за гэты час сталі больш дарослымі: гэта парашутны спорт і альпінізм. Мае 3-ці разрад у гэтых відах спорту. Яны і далі ёй ўсведамленне яе жыццёвага крэда: толькі ўверх! Супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 

Будовіч Таццяна :: Выданьні

epub
Будовіч Таццяна, Аляксандра

Аляксандра

Непрыдуманая гісторыя

Будовіч Таццяна

Ён не ведаў, як жыць без яе. Як увогуле жыць з усведамленнем, што ён вінаваты ў яе смерці альбо (яшчэ горш) нечалавечых пакутах. Ён нават не можа прыпаўзці на яе магілу і памерці там, паклаўшы галаву акурат над тым месцам, дзе мусіла б быць яе галава… Кожную ноч ён размаўляе з ёю. Для яго даўно ўжо знікла мяжа між явай і сном, рэчаіснасцю і фантазіяй. Часам ён ясна адчувае: яна – побач, стаіць і назірае за ім, злёгку ўсміхаючыся сваім д... Болей »


epub
Будовіч-Барадуля Таццяна, Маё рашэнне

Маё рашэнне

Апавяданьне

Будовіч-Барадуля Таццяна

Я вельмі люблю дарогі. Сесці за руль уласнага аўто, завесці матор і – імчаць кудысьці далёка, слухаючы, як ён працуе, – гэта найлепшая музыка для мяне, таму амаль ніколі ў салоне не ўключаю магнітолу. Што яшчэ трэба для шчасця не абцяжаранаму сямейнымі абставінамі чалавеку? Менавіта ў такім стане, за такім заняткам я абдумваў большасць праблем, у тым ліку працоўных, а ў мяне як у галоўнага ўрача раённай паліклінікі іх нямала. Часта рашэ... Болей »


epub
Будовіч-Барадуля Таццяна, Помста

Помста

Апавяданьне

Будовіч-Барадуля Таццяна

– Уяўляеш, мяне – запрасілі на міжнародную канферэнцыю! З дакладам пра майго Валерыка! – так ласкава, па-свойску я называю паэта пазамінулага стагоддзя, творчасць і жыццё якога даследую цягам некалькіх гадоў. За гэты час ён стаў для мяне заўсёдным суразмоўцам, сябрам, спадарожнікам. Колькі разоў лавіла сябе на думцы, што з ім мне нашмат цікавей і прасцей “кантактаваць”, чым з жывымі рэальнымі людзьмі. – І што, Эдзік цябе адпускае? – Чам... Болей »


pdf
Будовіч Таццяна, Дуэль паглядаў

Дуэль паглядаў

Вершы

Будовіч Таццяна

Вершы Таццяны Будовіч паэтычныя і філасафічныя, у іх нярэдка гучыць голас сур’ёзнага перажывання і разумення сутнасці жыцця. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 94

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

94

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (140) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (140) 2018

Я жыву і працую ў Наваградку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават калі вярнуўся ў Беларусь, я не адразу прыйшоў да літаратуры. У мяне быў свой, часам няпросты, шлях да ўсведамлення беларускасці. Дзякаваць Богу, ён адбыўся. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (138) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (138) 2018

Шаноўная Людміла Фёдараўна, у выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»» выйшла Вашая новая кніга «Прыступкі да Храма Святога Духа». Чым яна адметная? — «Прыступкі да Храма Святога Духа» — вынік майго 35-гадовага творчага шляху ў паэзіі. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 86

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

86

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя