Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Геніюш Ларыса, Невадам з Нёмана

Невадам з Нёмана

Вершы

Геніюш Ларыса

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1967

Рэдактар: Караткевіч Уладзімір

Выдавец: Беларусь

Памеры: 208 с., 16 cm

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [1958]

УДК: 882.6-1=826

«Невадам з Нёмана» — першы паэтычны зборнік таленавітай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш, які выйшаў у Савецкім Саюзе. Зразумела, што частка вершаў, напісаных да пары выхаду ў друк гэтага томіка, не магла трапіць у зборнік. Моцна адцэнзураваны змест. У зборнік увайшлі выключна “бяскрыўдныя” вершы, лірыка, праз якую можна было толькі аднабакова пазнаць творчасць Ларысы Геніюш, але талент, неаспорна, праўляўся напоўніцу. Шмат вершаў прысвечана бацькоўскай хаце, родным краявідам, цёплым успамінам дзяцінства. Чытаючы сёння вершы можам вучыцца этнаграфіі, з такой дакладнасцю апісвае паэтка заняткі блізкіх у роднай хаце, на панадворку, у полі. Чытаеш і чуеш не толькі гук калаўротка, кроснаў, а таксама пахі вясковай хаты. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Геніюш Ларыса

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

video
Геніюш Ларыса, Сэрца, зямля мая...

Сэрца, зямля мая...

Віка Трэнас чытае верш Ларысы Геніюш "Сэрца, зямля мая..."

Геніюш Ларыса

Віка Трэнас – паэтка, літаратурны крытык. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, у 2006-2012 гадах рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”, працавала прэс-сакратаром ліквідаванага ўладамі Саюзу беларускіх пісьменнікаў, рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей “Вясёлка” і “Буся”. # Ларыса Геніюш (1910-1983) – беларуская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка. Вучылася ў Ваўкавыскай по... Болей »


Геніюш Ларыса, ...унукам.

...унукам.

Вершы і лісты. Без цэнзуры

Геніюш Ларыса

Паэтка і патрыётка Ларыса Геніюш разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў сталінскіх лагераў. Іхразлучылі з сынам, калі Юрку было 12. Пасля вызвалення Геніюшы пасяліліся ў Зэльве, але сын мусіў заставацца жыць у Беластоку. Нарадзіліся ўнукі - Міхась і Алесь. Паэтку выпусцілі да іх тол ькі адзін раз за дваццаць пяць гадоў. Унукам дазвалялі прыязджаць да бабулі раз на два гады. Усё, што магла, яна старалася даць ім у лістах івершах.... Болей »


Геніюш Ларыса, Лісты з Зэльвы

Лісты з Зэльвы

З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)

Геніюш Ларыса

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка” выпусціла новую кнігу “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”. Укладальнікам кнігі з’яўляецца Міхась Скобла. Папярэдне дата прэзентацыі прызначана на 24 сакавіка, калі ў Гродна адбудзецца Агульнанацыянальная дыктоўка. “Проста дзіву даешся, як далёка і шырока бачыла Ларыса Геніюш са сваёй зэльвенскай хаты. Інфармаванасці Паэткі можа пазайздросціць і чалавек сённяшняй інтэрнэтнай эпохі. А тады ёй пі... Болей »


mp3
Геніюш Ларыса, Птушкі бяз гнёздаў

Птушкі бяз гнёздаў

Геніюш Ларыса

Ларыса Антонаўна Геніюш (1910—1983) выдатная паэтка з самабытным голасам. Яна прайшла жудасныя этапы, сталінскія лагеры смерці. Твор — шчырая споведзь нязломнага, дарэшты адданага Бацькаўшчыне чалавека, бясконца ўлюбёнага ў свой родны край, у людзей сваей зямлі. Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцы беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспамі... Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 2 Проза

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Збор твораў у 2 тамах выдатнай беларускай пісьменніцы Ларысы Геніюш (1910-1983) выдаецца да 100-годдзя з дня яе нараджэння. Гэты двухтомнік – самае поўнае, жанрава разнастайнае, тэксталагічна апрацаванае і пракаментаванае выданне яе спадчыны. Першы том склалі вершы і паэмы, скампанаваныя: храналагічна – паводле выдадзеных пры жыцці аўтаркі кніг; тэматычна – на аснове пасмяротных публікацый. Датрыманне храналагічнага прынцыпу аказалася н... Болей »


pdf
epub
Геніюш Ларыса, Збор твораў, Т. 1 Паэзія

Збор твораў

у 2 тамах

Геніюш Ларыса

Двухтомнік славутай дачкі беларускай зямлі Ларысы Геніюш пабачыў свет у стагоддзе з дня яе нараджэння. Публікацыя ўвабрала ў сябе не толькі паэзію, але таксама прозу. Уключае зборнік і эпісталярную спадчыну паэткі. Другі том юбілейнага двухтомніка Ларысы Геніюш складаецца з двух раздзелаў – “Проза” і “З эпісталярнай спадчыны (1943-1983)”. У празаічны раздзел увайшлі аўтабіяграфічны нарыс “Сто ранаў у сэрца”, які ў кніжных выданнях не др... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Гасціна

Гасціна

Выбранае

Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову. Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Геніюш Ларыса

У зборнік выбраных твораў Ларысы Геніюш, які пабачыў свет у выдавецтве «Беларускі кнігазбор», увайшлі раней публікаваныя вершы, якія з'яўляліся у асобных зборніках паэткі, а таксама новыя творы, якія былі толькі ў рукапісах і ліставаннях. Зборнік умоўна падзелены на тры часткі: вершы, раман «Споведзь» і ліставанні. Усе апублікаваныя творы узбагачаны каментарамі укладальніка зборніка, якім з'яўляецца Міхась Скобла, блізкі сябра і давера... Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Ластаўка

Ластаўка

вершы

Геніюш Ларыса

Зборнік з літаратурнай спадчыны вядомай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910—1983) складаецца з трох раздзелаў: "Казкі для Міхаські", "Добрай раніцы, Алесь!", "Мая крыніца". Сюды ўвайшлі творы з аднайменных кніжак для дзяцей, а таксама вершы аб радзіме і роднай прыродзе, аб сакавітай беларускай мове і шчырых працавітых людзях нашай зямлі. Болей »


Геніюш Ларыса, Выбраныя вершы

Выбраныя вершы

Геніюш Ларыса

"Мой родны кут, / мой ціхі дом, / дзе ў гольле дрэў, / аб сьцены ніў / пад сумны сьпеў / буйным крылом / паўночны вецер / звонка біў(...)" (Мой родны кут) Болей »