Рэха Берасцейшчыны, 1

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

1

Дата выхаду: 2008-08

Рэдактар: Дайлід Павел

Copyright © 2008 by Рэха Берасцейшчыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Касінеры свабоды. Да 170-годдзя ад нараджэння К. Калі ноўска га Да 145-годдзя ад пачатку вызваленчага паўстання 2 лютага 1838 года ў в. Мастаўляны Гродзенскага павета ў шляхецкай сям’і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, якому наканавана было стаць змагаром за вызваленне нашай Бацькаўшчыны. Дадзены артыкул ёсць спробай уводнага асвятлення падзей паўстання на тэрыторыі сучаснай Івацэвіччыны-Косаўшчыны-Пружаншчыны-Бярозаўшчыны і іншых суседніх рэгіёнаў. Постаць героя. Кастусь вучыўся ў Свіслацкім павятовым вучылішчы, у 1861 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Там ён пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі ідэямі рускіх дэмакратаў. Пэўны час Кастусь узначальваў студэнцкую зямляцкую арганізацыю ў Пецярбургу. Вяртанне ў 1861 годзе на Радзіму супала з наспяваннем тут рэвалюцыйнай сітуацыі, калі сяляне былі незадаволеныя ўмовамі аграрнай рэформы. Таму ўвесну 1863 года Кастусь Каліноўскі прыступае да стварэння Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Рэха Берасцейшчыны

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Рэха Берасцейшчыны, 1 (04) 2010

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

1 (04) 2010

15 ліпеня мы адзначылі 600 гадоў перамозе над крыжакамі пад Грунвальдам (1410 г.). Да гэтай падзеі мастак Мікола Купава і навуковец, геральдыст Анатоль Цітоў ажыццявілі рэканструкцыю Грунвальдскай харугвы. Пад гэткімі харугвамі беларускія войскі ваявалі пад Грунвальдам і дасягнулі Вялікай перамогі, якая ахінула нашу краіну і яе старажытныя сімвалы славай і гонарам. Цэнтрам кампазіцыі вайсковых беларускіх харугваў заўсёды была “Пагоня”.... Болей »


pdf
Рэха Берасцейшчыны, 1 (3)

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

1 (3)

Берасце, Брэст-Літоўск, Брэст-Над-Бугам, Брэст... Да 990-годдзя ад першага ўпамінання Берасця ў летапісах. Горад Берасце ў гэтым годзе адзначае юбілей – 990 гадоў. Гэтая дата шырока адзначаецца грамадскасцю рэгіёна, ладзіцца шмат розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтага свята. Давайце ж і мы пройдземся гістарычнымі этапамі развіцця Берасця. Калі ўпершыню згадваецца горад Берасце, якая яго ранняя гісторыя? Упершыню горад зг... Болей »


pdf
Рэха Берасцейшчыны, 2

Рэха Берасцейшчыны

гісторыка-культуралагічныбюлетэнь

2

Берасцейцы — жаўнеры арміі Андэрса. Да пытання ўдзелу нашых землякоў у Другой сусветнай вайне ў складзе ІІ Польскага корпуса. Угледзьцеся ў твары на гэтых фотаздымках. Што іх аб’ядноўвае? Тое, што ўсе гэтыя людзі-ўраджэнцы Берасцейшчыны, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне ў складзе Арміі генерала Андэрса. У савецкія часы іх імёны былі занядбаныя і не ўносіліся ў летапіс змагароў з фашызмам. Ды і ўвогуле, за свае заслугі гэтыя лю... Болей »