Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Беларускі сацыяльга-экалагічны саюз Чарнобыль
Выдавецтва/ друкарня: Логвінаў
Памеры: 768с.
ISBN: 985-6010-25-X
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2006 by Васіль Якавенка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3-3
Трылогія "Пакутны век" пашырае і працягвае тэму гістарычнага рамана "Надлом". Твор прысвечаны драме і трагедыі станаўлення тутэйшых як нацыі і перакідвае мост з нашых дзён у далёкую мінуўшчыну. Шырокі спектр гістарычных персанажаў - ад Р. Скірмунта, В. Захаркі да Б. Кіта. У эпізодах: Л. Геніюш, Н. Арсеннева, І. Сталін, А. Гітлер, В. Кубэ, К. Мазураў, Н. Хрушчоў і іншыя знаёмыя сучасніку постаці. Твор працяты чырвонай ніткай сялянскага роду Пятра Рамановіча (Пісарчука), простага і дасціпнага, багатага душой чалавека. Трылогія прыцягне ўвагу чытачоў праўдзівасцю і глыбінёй асэнсавання эпахальных падзей, навізной зместу. Ёй уласцівы нацыянальны калярыт, з якога паўстаюць яркія і выразныя характары.
Беларускія аўтары: Якавенка Васіль
Каталёг: Kamunikat.org
Аўтар даследуе тэму гарманічнага развіцця этнасаў, нацый у суверэнных дзяржавах, разглядае ўмовы для далейшага росквіту або, наадварот, заняпаду, дэградацыі і знікнення еўрапейскай цывілізацыі. Друкуецца калектыўны зварот, падрыхтаваны аўтарам у 2012 годзе і накіраваны ў дзейныя еўрапейскія структуры. У звароце – абгрунтаваная крытыка сучаснай еўрапейскай ліберальнай палітыкі ў развіцці краін. У якасці сімвала найвышэйшых гістарычных да... Болей »
Кніга мастацкай публіцыстыкі «Прывіды Шанхая над Свіслаччу» — гэта прылюдны — у спрэчках, дыскусіях — пісьменніцкі роздум пра тое, адкуль наша гаспадарства і без чаго беларусу сёння няма як жыць. Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Новая кніга пісьменніка Васіля Якавенкі — гэта па-грамадзянску шчыры, і патрыятычна-ўзвышаны водгук на падзеі свайго часу. Зборнік складаецца з двух раздзелаў. У першым, асноўным, раздзеле — апавяданні, нарысы, інтэрв’ю, публіцыстычныя артыкулы з канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя да апошняга часу. Некаторыя з іх былі напісаны ў разліку на рускамоўную прэсу і ўключаны ў зборнік на рускай мове. У другім раздзеле — хроніка пераломнага аб... Болей »
“Раман “Надлом” – твор псыхалягічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ён прысьвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэньня, неаднаразовыя спробы якога былі ў ХХ стагодзьдзі. Сярод пэрсанажаў - рэальныя гістарычныя асобы, якім собіла аказацца ў віры падзей. У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца ... Болей »
У кнігу сацыяльна актыўнага пісьменніка Васіля Якавенкі ўключаны выбраныя публіцыстычныя творы, напісаныя ім у гады пасля чарнобыльскай катастрофы. Яны прысвечаны як гэтай найвялікшай у свеце трагедыі, так і шматлікім пытанням экалогіі, маралі, этыкі, нацыянальнай культуры і духу беларускай супольнасці падчас крушэння ранейшых сваіх спадзяванняў і пераходу ў новыя варункі жыцця. Кніга выдадзена па заказу грамадскай арганізацыі Беларускі... Болей »
Гэтыя казкі разлічаны на дзяцей і дарослых. Яны напісаны аўтарам на пачатку 80-х гадоў. "Чорная ружа" была змешчана ў часопісе "Маладосць", а дзве астатнія казкі раней не друкаваліся па палітычных або цэнзурных матывах: палохаў падтэкст твораў. Цяпер, бадай, няма той боязі дый героі казак змяніліся. I ўсё ж казкі — гэта форма адлюстравання навакольнага свету, які мы маем. Болей »