Трус Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Трус.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларуская Аўтакефалія, 2 (2) 2009

Беларуская Аўтакефалія

часопіс беларускага аўтакефальнага руху

2 (2) 2009

Дата выхаду: 2009-09

Рэдактар: Горбік Сяргей

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ад выданьня першага нумару “Беларускай Аўтакефаліі” мінула амаль паўгады. Гэты час, дзякуючы вашым лістам, лепш прадумаць канцэпцыю выданьня, а таксама яго фармат. Мы зразумелі, што “Беларускі аўтакефальны” рух – гэта вялікая колькасьць людзей (як у Беларусі, так і па-за яе межамі). Нас шмат і мы вялікая сіла. Але толькі ў тым выпадку, калі адкінем асабісты гонар, калі ідэя Беларускай Аўтакефаліі запануе вышэй асабістых памкненьняў і зямных жаданьняў. У працэсе абмеркаваньня мы прыйшлі да думкі, што асьвятленьне палітычных падзеяў, нават павязаных зь царкоўным жыцьцём, не нашая справа. Для гэтага патрэбны штодзённыя альбо тыднёвыя выданьні, вялікі штат супрацоўнікаў і, як без таго, вялікія кошты. Было прынятае наступнае рашэньне: “Беларуская Аўтакефалія” засяродзіцца на багаслоўскіх, гістарычных, катэхізычных пытаньнях. Менавіта падобнае інфармацыі, у ісьціна праваслаўным і беларускім дусе, бракуе нашаму чытачу. Адначасна мы будзем друкаваць аналітычна – публіцыстычныя артыкулы, дакумэнты і матар’ялы. Усё гэта, як мы спадзяемся, зробіць нас часопіс карысным і цікавым выданьнем.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларуская Аўтакефалія, 3 (3) 2009

Беларуская Аўтакефалія

часопіс беларускага аўтакефальнага руху

3 (3) 2009

Рэлігіязнаўцы адносяць Хрысьціянства да рэлігій і безумоўна монатэістычным. Некаторыя зь іх, выкарыстоўваюць гэты тэрмін – рэлігія – лічаць Хрысьціянства Богаатхнёнай рэлігіяй. Некаторыя ж, замест таго, каб ужываць тэрміны Хрысьціянства і рэлігія, прапануюць тэрмін Царква і сьцьвярджаюць, што Хрыстос не заснаваў рэлігіі, не склаў нейкага Хрысьціянства, паколькі гэты тэрмін і мае нейкую ідэалягічную нагрузку, але заснаваў Царкву. Могуць ... Болей »


pdf
Беларуская Аўтакефалія, 1 (1) 2009

Беларуская Аўтакефалія

Часопіс Архірэйскага Сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

1 (1) 2009

Вялікоднае пасланьне Старшыні архірэйскага сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана (Пуріца) Хрыстос Уваскрос! Вось ужо амаль дзьве тысячы год раздаецца гэты пераможны кліч – Хрыстос Уваскрос! Раздаецца ён ня толькі на нябёсах і зямлі, раздаецца ён у самім пекле, бо “усё напоўнілася сьвятлом” у Вялікодную ноч. Радасьцю напаўняецца ўсялякая жывая душа і нават сонца ў гэты ранак сьвеціць інакш, не... Болей »