Дата выхаду: 2009-04
Рэдактар: Горбік Сяргей
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Адрэса для ліставаньня baoc_info@yahoo.com
Вялікоднае пасланьне Старшыні архірэйскага сыноду Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьвяцейшага архіяпіскапа Ёвана (Пуріца) Хрыстос Уваскрос! Вось ужо амаль дзьве тысячы год раздаецца гэты пераможны кліч – Хрыстос Уваскрос! Раздаецца ён ня толькі на нябёсах і зямлі, раздаецца ён у самім пекле, бо “усё напоўнілася сьвятлом” у Вялікодную ноч. Радасьцю напаўняецца ўсялякая жывая душа і нават сонца ў гэты ранак сьвеціць інакш, не так як ў звычайныя дні – радасна, урачыста. Узгадаем, яшчэ ўчора мы ўкрыжоўваліся разам з Хрыстом, а сёньня супаўстаем зь Ім у радасьці аб Ягоным усяслаўным уваскрашэньні. Сёньня, навучаныя апосталам, мы са усёй Царквой заклікаем: “Сьмерць, дзе тваё джала, пекла, дзе твая перамога?! Хрыстос уваскрос, і уся напоўнілася сьвятлом: неба і зямля і апраметная”. У гэты дзень сьмерць страціла сваю уладу над намі, грэх страціў сваю сьмяротную сілу. Сёньня Сьвятло, з “Магілы зазьзяўшае”, калі мы да Яго адчыненыя, даруе нам плод гэтай перамогі, Ён і нас грэшнікаў адукоўвае і асьвячае.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларуская Аўтакефалія
Рэлігіязнаўцы адносяць Хрысьціянства да рэлігій і безумоўна монатэістычным. Некаторыя зь іх, выкарыстоўваюць гэты тэрмін – рэлігія – лічаць Хрысьціянства Богаатхнёнай рэлігіяй. Некаторыя ж, замест таго, каб ужываць тэрміны Хрысьціянства і рэлігія, прапануюць тэрмін Царква і сьцьвярджаюць, што Хрыстос не заснаваў рэлігіі, не склаў нейкага Хрысьціянства, паколькі гэты тэрмін і мае нейкую ідэалягічную нагрузку, але заснаваў Царкву. Могуць ... Болей »
Ад выданьня першага нумару “Беларускай Аўтакефаліі” мінула амаль паўгады. Гэты час, дзякуючы вашым лістам, лепш прадумаць канцэпцыю выданьня, а таксама яго фармат. Мы зразумелі, што “Беларускі аўтакефальны” рух – гэта вялікая колькасьць людзей (як у Беларусі, так і па-за яе межамі). Нас шмат і мы вялікая сіла. Але толькі ў тым выпадку, калі адкінем асабісты гонар, калі ідэя Беларускай Аўтакефаліі запануе вышэй асабістых памкненьняў і зя... Болей »