|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2008-08-21
Copyright © 2006-2009 by Belarus Live
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://belarus-live.eu
З вызваленьнем палітычных зьняволеных з аднаго боку, і грузіна-расейскім канфліктам - зь іншага, Беларусь апынулася ў новай замежна-палітычнай сытуацыі. Расея патрабуе ад Беларусі падтрымкі сваёй палітыкі на Каўказе, а таксама яе ўдзелу ў расейскай праграме процідзеяньня разьмяшчэньню ПРА ва Ўсходняй Эўропе. Беларусь жа ладзіць пэўныя захады для нармалізацыі адносінаў з ЗША ды ЕЗ. У часе сустрэчаў у Сочы зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым Аляксандар Лукашэнка выказаў чаканую Расеяй падтрымку яе дзеяньням на Каўказе і апраўдаўся ў працяглым маўчаньні на гэты конт. “Усё было зроблена выдатна, вельмі спакойна, мудра й хораша”, - лічыць Лукашэнка. Беларускі прэзыдэнт таксама падкрэсьліў, што “надыйшоў момант для няпростых дзеяньняў у межах Саюзнай дзяржавы”. З вынікаў сустрэчы Лукашэнкі й Мядзьведзева стала вядома, што прэзыдэнты дамовіліся падпісаць увосень на паседжаньні Найвышэйшага дзяржаўнага савету Саюзнай дзяржавы міждзяржаўную дамову аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. І што наступная сустрэча прэзыдэнтаў адбудзецца ў межах правядзеньня сэсіі АДКБ у Пяцігорску на пачатку верасьня.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Belarus Live
Мінулы тыдзень прайшоў для беларускіх ды многіх іншых СМІ пад знакам сустрэчаў Лукашэнкі з Папам Рымскім у Ватыкане і прэм’ерам Бэрлюсконі падчас нефармальнай вячэры. Прыезд Лукашэнкі ў Італію стаў нагодай для канстатацыі, што 14-гадовая замежнапалітычная самаізаляцыя для беларускага рэжыму скончылася. Аднак у дачыненьні да Беларусі яшчэ працягваюць дзейнічаць рознага кшталту эканамічныя санкцыі Эўразьвязу і ЗША, прынятыя ў свой час пав... Болей »
17 красавіка вырашылася інтрыга, якая некалькі тыдняў напружвала журналістаў ды апазыцыю: ці атрымае Аляксандар Лукашэнка запрашэньне на ўстаноўчы саміт новай праграмы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства»? Напярэдадні знакавыя фігуры з апазыцыі апэлявалі да структураў ЭЗ з заклікам не рабіць такой памылкі. «Запрашэньне Лукашэнкі ў Прагу азначае падпісаньне Эўразьвязам акту аб палітычнай капі туляцыі перад беларускім рэжымам. Гэта дапамагае... Болей »
10 красавіка адбыліся чарговыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Дзьмітрыя Мядзьведзева. Мяркуючы па інфармацыі пра сустрэчу, Лукашэнка паспрабаваў дабіцца абяцаньняў ад расейскага прэзыдэнта па ключавых для Беларусі пытаньнях. Лукашэнка таксама распавёў Мядзьведзеву пра пэрспэктывы ўдзелу Беларусі ў праграме «Ўсходняе партнэрства». Паводле інфармацыі прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, Аляксандар Лукашэнка і Дзьмітры Мядзьведзеў дамовіл... Болей »
6 красавіка Аляксандар Лукашэнка прыняў адстаўку міністра ўну траных спраў Уладзімера Навумава. Афіцыйная вэрсія — «паводле стану здароўя» — выклікала ў бальшыні камэнтатараў сумневы. 53-гадовы Навумаў рэгулярна дэманстраваў прыхільнасьць да здаровага ладу жыцьця: пераадольваў спартовай хадой па сто кілямэтраў, нават зьбіраўся штурмаваць Эвэрэст — карацей, усяляк даводзіў, што ў яго зайздросныя фізычныя кандыцыі. Сярод вэрсіяў сапраўдны... Болей »
Напярэдадні штучнага сьвята — дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі 2 красавіка — Масква і Менск абмяняліся ўколамі. Ананімны прадстаўнік Міністэрства фінансаў Расеі заявіў, што Беларусь не атрымае жаданага для яе крэдыту на 100 мільярдаў расейскіх рублёў. «У пазычальніка ўжо багата забавязаньняў перад Расеяй», — зьедліва зазначыла ўрадавая крыніца. На думку незалежных назіральнікаў, найболей імаверна, што гэтая адмова зьвязаная з ухілі... Болей »
На мінулым тыдні ў беларускіх СМІ і палітычных колах найбольш заўважнымі былі тры тэмы: сьвяткаваньне 91-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), сустрэчы Лукашэнкі ў Сочы зь Мядзьведзевым і Пуціным, а таксама кіраўніком Абхазіі і валютная ўгода з Кітаем у памеры 2,8 млрд даляраў. Публічнае сьвяткаваньне 25 сакавіка гадавіны абвяшчэньня БНР набыло рэгулярны характар у гады незалежнасьці Беларусі. Аргані... Болей »
Рашэньне Рады міністраў замежных спраў дзяржаваў-чальцоў ЭЗ пра працяг тэрміну прыпыненьня абмежаваньняў у дачыненьні да шэрагу службовых асобаў Рэспублікі Беларусь стала галоўнай замежнапалітычнай падзеяй краіны. І яно сустрэла неадназначную рэакцыю ва ўладных і апазыцыйных колах. Для кіруючага рэжыму ўзгаданае рашэньне дазваляе захоўваць прагматычны дыялёг паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам, а большасьць апазыцыйных дзея... Болей »
Нечаканасьцю тыдня стала адмена ў апошні момант візыту ў Менск эўракамісара ў пытаньнях замежных сувязяў і палітыкі добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр. Раней было анансавана, што яна мае знаходзіцца ў беларускай сталіцы 12—13 сакавіка. Але 11 сакавіка беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка раптоўна вылецеў на перамовы ў Армэнію. У той самы дзень МЗС Беларусі паведаміў пра перанос візыту Фэрэра-Вальднэр на красавік. Сама эўракамісарк... Болей »
Нядаўнія два зьезды моладзевых палітычных аб’яднаньняў «Маладыя дэмакраты» і ўстаноўчы зьезд партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя могуць сьведчыць пра працэсы перагрупіроўкі моладзевых рухаў у апазыцыі. «Маладыя дэмакраты» доўгі час лічыўся і быў моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). І вось у канцы лютага прайшлі адразу два зьезды «Маладых дэмакратаў» – уласна моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты» і ўст... Болей »
Фінансава-эканамічнае становішча Беларусі працягвае пагаршацца. Прычым незалежныя экспэрты мяркуюць, што афіцыйная статыстыка прыхарошвае сытуацыю. Насамрэч валавы ўнутраны прадукт за студзень ня вырас на 4,2%, як абвесьціў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат), а зьнізіўся прыкладна на 5%, лічыць незалежны эканаміст Аляксандар Чубрык. Свае разьлікі ён абгрунтаваў у артыкуле, які надрукаваў тыднёвік «Наша Ніва». Падзеньне ж ВУП на 5... Болей »