Месца выхаду: Крынкі
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Баршчэўская Ніна
Мастацкі рэдактар: Іванюк Яраслаў
Выдавец: Stowarzyszenie Villa Sokrates
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
Памеры: 120 с., 21см
ISBN: 83-913706-3-1
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Грамадзтва
Copyright © 2003 by Stowarzyszenie Villa Sokrates
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [552], [706]; EEDC — [1136], [1136-2]
Сыгнатура: X.2.JAN
Дадатковая даведка: Упершыню з цыклям гутарак "Пад знакамі Арла й Пагоні" мелі магчымасьць пазнаёміцца Слухачы Беларускай Службы Радыё Палёнія ў 1992 годзе; спонсар Маршалкоўская Ўправа Падляшскага ваяводзтва; сардэчная падзяка Генадзю Сагановічу за дапамогу ў графічным афармленьні кніжкі
Сакрат Яновіч у сваім выданні "Пад знакам Арла й Пагоні" выступае перад чытачом як даследчык. Перш-наперш аўтар падкрэслівае, што фарміраванне беларускай культуры пачалося ў даўні перыяд падчас існавання Вялікага княства Літоўскага, а пазней Рэчы Паспалітай. Сцвярджэнне, што Беларускі народ малодшы брат у "славянскай супольнасці", на думку аўтара, выклікае шмат крытыкі. Падчас фарміравання этнасу і культуры беларусаў, уздзеянне Расіі і расійскай культуры на самой справе было мінімальным. Гэтае фарміраванне вялося непасрэдна пад уздзеяннем польскай і агульнаеўрапейскай культуры. Таму праз кароткія нарысы гістарычных падзей, аўтар разглядае фарміраванне і ўзаемадзеянне беларускага і польскага этнасаў. Безумоўна, што даследаванне адкывае перад чытачом развіццё беларускай культуры ў кантэксце агульнаеўрапейскім і ў гістарычнай перспектыве. Аўтар паставіў перад сабой мэту дапамагчы ў развіцці нацыянальнай свядомасці, без якой немагчымы цывілізацыйны ўзрост
Беларускія аўтары: Яновіч Сакрат
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Мініяцюры з’яўляюцца адной з распазнавальных рысаў творчасці Сакрата Яновіча. Гэтыя кароткія тэксты, хаця і напісаныя прозай, аднак з прычыны свайго лірызму, эмацыйнасці і незвычайнай моўнай гармоніі, балансуюць на мяжы паэтычнага ўзроўню. У сціснутай, лаканічнай форме пісьменнік распавядае пра свет беларускіх вёсак, які адмірае, пра сваю духоўную Радзіму, пра яе страту і абавязак захоўвання яе ў памяці, і робіць гэта з дапамогай мовы, ... Болей »
Хатняе стагоддзе – кніга роздум, кніга-хроніка. Сакрат Яновіч, як зазначае сам, пішучы нешта, вяртаецца, шліфуе кожнае слова, кожны сказ так, каб нават найкарацейшае выказванне давала поўны спектр вобразаў, пачуццяў, уяўленняў. Ён не марнуе словаў, не стварае з іх шырока-доўгага апісання нейкай з’явы. Стараецца адным-двума словамі, трапна дабранымі, дашліфаванымі, выказаць усю поўніцу таго, што кружыць па галаве, што вярэзіць душу, што ... Болей »
Аб мінулых гадах, аб былым і пра сённяшнія адносіны да свайго жыцця распавядае кніга Сакрата Яновіча “Не жаль пражытага”. Часам лягчэй і прасцей поўнасцю адкрыць душу перад чужым, чым расказаць пра адну невялікую падзею сваім блізкім. Сакрат Яновіч меў адвагу (вельмі рэдкую) распавесці цэламу свету пра сваё жыццё, пра 50 гадоў творчасці, год за годам, падзея за падзеяй. І хаця не ўсімі сваімі чынамі можа ганарыцца, аднак, не мае да сябе... Болей »
Дзённікі піша кожны. Хаця б раз у жыцці бярэцца спісаць на паперы думкі, якія вандруюць па галаве, свае перажыванні, свае роздумы. Асабліва падзяліцца сваімі сакрэтамі з паперай любяць дзяўчынкі. Гэта такая дзіцячая, юнацкая забава, якая, звычайна, мінае разам з дзяцінствам і юнацтвам. Дзённікі Сакрата Яновіча – гэта хроніка падзей, хроніка жыцця, прапушчаная праз прызму светаўспрымання аўтара. Назіранні і разважанні, супастаўленні і п... Болей »
Як толькі перастаў я поўзаць малечаю па хаце i пачаў хадзіць, памятаю акно. Яно вабіла мяне святлом i таемнымі гукамі. Даставаўся я да яго з бядою, але неадступна. Ужо прадчуваў i нават разумеў, што свет не канчаецца ў сенях, i аднекуль заходзяць да нас людзі, цёткі з дарункамі цукеркаў. Мне вельмі хацелася ўбачыць — менавіта — адкуль яны i як; a яшчэ, якія ў ix хаты, бо чуў, што таксама маюць свае... Акно снілася. Тады я вылятаў цераз ... Болей »
Раман Сьцяна ды апавяданьні Сакрата Яновіча прадстаўляюцца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом. Можа адтуль і прозьвішча Сумленевіч, бо гэта чалавек якому сумленьне не дазваляе мірыцца з бяскарнасьцю зла. Сам Сакрат Яновіч, пражыўш... Болей »
Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка „Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняўі мініяцюр „Загоны” (Беласток, 1969), аповесціпра К. Каліноўскага „Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг „Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), „Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (Нью-Йорк, 1984), „Самасей” (Мн., 1992), „Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), „Лістоўе — лістове” (Беласток,... Болей »
Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку... Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго — готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю. Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. Болей »
У сваёй кнізе “Доўгая сьмерць Крынак” аўтар прарочыць смерць сваёй малой радзімы, прарочыць яе апакаліпсіс. Мясцовасць Крынкі, невялікае мястэчка, якое прытулілася да польска-беларускай мяжы, мае сваю доўгую і вельмі пакручастую гісторыю. Жылі тут некалі побач сябе беларусы, палякі, габрэі, татары. Сёння габрэяў няма, засталася толькі памяць у выглядзе старой сінагогі, кіркута і ўрыўкаў чалавечай памяці. Але памяць гэта памірае разам з ... Болей »
Андрэй Антошка, інжынер з Беластока – галоўны герой аповесці «Самасей». Жыццёвыя перыпетыі, разуменне свету праз прызму звычайнага чалавека, яго філасофскія роздумы над сэнсам жыцця і псіхалогіяй існавання роду чалавечага наогул і кожнага чалавека паасобку. Сакавітая вобразная мова не даеадарвацца ад кнігі. Апрача тытульнай аповесці ў кнігу увайшло таксама больш шасці дзесяткаў апавяданняў розных гадоў. Каб прыйшлося адным словам акрэсл... Болей »