Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 46 (1562-1565)

Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 46 (1562-1565)

Кніга запісаў 46 (копія канца XVI ст.)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2006

Рэдактар: Мянжынскі В.С.

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя

Выдавецкая сэрыя: Калекцыя «Помнікі»

Выдавецтва/ друкарня: БелЭн

Памеры: 280 с.: іл. 9., 30см

ISBN: 985-11-0369-1

Катэгорыя: Гісторыя; Крыніцы

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1503]

УДК: 930.221:947.6 «15»

Кніга Метрыкі ВКЛ 46 уяўляе сабой унікальную гістарычную крыніцу, якая ўтрымлівае кампактныя і рэпрэзентатыўныя інфармацыйныя комплексы па чатырох асноўных рэгіёнах княства—Беларусі, Літве, Украіне і Падляшшы. У ёй запісаны разнастайныя дакументы, большасць з якіх выйшла з велікакняжацкай канцылярыі. Высокая інфармацыйнасць актаў кнігі метрыкі ВКЛ 46 дае магчымасць прасачыць асаблівасці шляхоў развіцця асобных рэгіёнаў ВКЛ, правесці параўнаўчы аналіз палітычнага развіцця ВКЛ з Каронай Польскай і Расійскай дзяржавай. Вывучэнне гэтых дакументаў дазволіць асвятліць многія пытанні сацыяльна-эканамічнай, палітычнан і культурнай гісторыі ВКЛ. Выданне пашырае базу крыніц для навуковага вывучэння мінулага вялікага рэгіёна Еўропы. Кніга Метрыкі ВКЛ 46 уводзіць у навуковы ўжытак новыя дакументы, невядомыя дагэтуль даследчыкам, і будзе карыснай гісторыкам, прававедам, генеалогам, дакументазнаўцам, архівістам, кнігазнаўцам, мовазнаўцам, спецыялістам па гістарычнай геаграфіі, крыніцазнаўстве, анамастыцы, дыпламатыцы, палеаграфіі.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)