![]() |
![]() |
Калі мне прапанавалі падумаць пра лёс грамадзянскай адукацыі ў Беларусі і напісаць на гэты конт артыкул, я была зьбітая з панталыку. Таму што першапачаткова працавала, прадумвала і праектавала сыстэму адукацыі Беларусі ўвогуле. І, вядома ж, з улікам існых рэаліяў, па факце, адукацыя ў Беларусі большай часткай зьяўляецца дзяржаўнай. Разважаючы пра рэформу беларускай адукацыі, я не сумнявалася, што прыярытэты ў рэфармаваньні трэба аддавац... Болей »
Лішні раз нагадваць пра колькасьць арганізацыяў, якія з-за нерэгістрацыі вымушаныя пераходзіць у "юрыдычны цень", — гэта як соль на раны беларускім НДА. Тэндэнцыя павелічэньня колькасьці незарэгістраваных арганізацыяў сягае ўсіх магчымых межаў: часам складаецца ўражаньне, што Мінюст робіць усё, каб некаторыя арганізацыі існавалі на паўлегальным становішчы. Сярод "падпольшчыкаў" багата і праваабарончых арганізацыяў, якія напярэдадні чарг... Болей »
Калі-кольвек прыйдзіце ў любую грамадзкую арганізацыю і папрасіце ў супрацоўнікаў сфармуляваць місію сваёй арганізацыі. У большасьці выпадкаў у адказ вы пачуеце доўгае і няўцямнае пералічэньне накірункаў дзейнасьці ГА ці будзеце зьдзіўляцца ад розных варыянтаў адказаў на адно і тое ж пытаньне. На жаль, нават кіраўнікі арганізацыі не заўжды здольныя зразумела і канкрэтна патлумачыць, для чаго існуе іх арганізацыя. У такім выпадку як гэты... Болей »
На вуліцы Савецкай (раён знакамітага гатэля-даўгабуда) да актывіста кампаніі “За Свабоду” Андрэя Шарэнды падышлі супрацоўнікі міліцыі. Яны праверылі ў яго дакументы і “ласкава” запрасілі актывіста праехаць ў Ленінскі РАУС на той падставе, што ён, па словах міліцыянтаў, знешне падобны да злачынцы. Атрымаўшы адмову, яны пачалі цягнуць Андрэя ў машыну сілком, апрануўшы яму кайданкі (як паказвае практыка, напярэдадні значных палітычных падз... Болей »
Віншуем Вас з вялікім нацыянальным святам нашай краіны! 25 сакавіка Беларусь адзначае найвялікшае свята ў сваёй тысячагадовай гісторыі. У гэты дзень у 1918г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла Беларусь «незалежнай і вольнай дзяржавай». Беларусы заявілі на ўвесь свет, што яны жадаюць будаваць свой дом, што яны вартыя называцца народам. З таго часу мінула шмат гадоў. Шмат пакут і выпрабаванняў выпала на долю беларускага народа.... Болей »
Гэта ў шэкспіраўскім «глобусе» жыццё нагадвала тэатр. А жыццё ў нашай краіне цячэ як ў казцы. Мы кожны дзень глядзім тэлевізар і радуемся за шчаслівы лёс беларускага народа, які набыў шчасце, асабліва дзякуючы цяперашняму прэзідэнту. Глядзім і думаем, а калі ж гэта самае беларускае шчасце трапіць і да нас. Прэзідэнт любіць свой народ і кожны раз частуе яго сваімі падаруначкамі ў выглядзе ўказаў, дэкрэтаў ці дырэктыў. Апошні такі падарун... Болей »
Нейкі хаос нагадвала жыццё БрДУ ў аўторак, 13 снежня. Ля ўваходу ва універсітэт – чэргі раззлаваных студэнтаў. Выкладчыкі лаюцца на ахоўнікаў. Кіраўніцтва універсітэта ў гэты дзень вырашыла ўвесці жорсткі прапускны рэжым. Пра тое, што нешта ва універсітэце адбываецца, студэнты заўважылі ўжо пры падыходзе да галоўнага корпуса. На прыступках таўкліся тыя, хто не ўзяў студэнцкі білет або пасведчанне выкладчыка. Унутры таксама назіралася не... Болей »
14 кастрычнiка мiлiцыянты ўчынiлi напад на офiс "Дзедзiча". Падаем храналогiю падзеяў. У 17-00 у дзверы офiса "Дзедзiча" пагрукалi супрацоўнiкi Маскоўскага РАУС г. Брэста. У гэты час у офiсе знаходзiлiся валанцёры, якiя, згодна Правiлаў унутранага распарадку "Дзедзiча", дзверы не адчынiлi. Грукат, ад якога лiтаральна дрыжэлi шыбы ў вокнах, доўжыўся 10 хвiлiн. Мiлiцыянты сышлi, але пакiнулi, як потым высветлiлася, т.зв. "вонкавае назiран... Болей »
Ушанаванне памяці чалавека, які стаяў ля вытокаў беларускага адраджэння і не меў ніякага дачынення да падзей Вялікай айчыннай вайны, з'яўляецца нечым адметным для нашага кіраўніцтва. Аднак, падаецца, што дасягненні гэтага чалавека і ягоны ўнёсак у развіццё айчыннай навукі заслугоўвае нечага большага, чым мемарыяльная дошка на малой радзіме. А таму было б лагічна, каб імя дзеяча навукі было ўвекавечана ў назве адной з навучальных устаноў... Болей »
Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Берасця разглядала справу студэнткі Аксаны Цімчанкі на падставе складзенага на яе 26 красавіка пратаколу. У гэты дзень у Берасці адбывалася акцыя "Свечка памяці”, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Міліцыянты тады затрымалі спадарыню Цімчанку нібыта за распаўсюд улётак, якія былі зробленыя з парушэннем закону. У прыватнасці, міліцыянты цвердзілі, што паколькі ўл... Болей »