![]() |
![]() |
У Беларусі зьявіліся сапраўдныя эўраскептыкі. Парадаксальна, але ідэйная плятформа для апанэнтаў працэсаў эўраінтэграцыі паўстала пасьля старту праграмы "Ўсходняе Партнэрства”. Хтосьці наракае на адсутнасьць рэальнага напаўненьня дадзенай ініцыятывы. Кагосьці пляжыць мізэрны памер абяцанай Захадам грашовай дапамогі (21 млн эўра). А камусьці ўвогуле падалося, што Эўропа здрадзіла дэмакратычным каштоўнасьцям. Так ці інакш, групы расчарава... Болей »
Людзі на звалцы. У апошнія дні да жыхароў вёсак, якія знаходзяцца непадалёк ад раённага палігона па захоўванню цвёрдых бытавых адыходаў (прасцей кажучы, звалкі, што размяшчаецца ў кар’ерах каля вёскі Асавец), усё часцей звяртаюцца нідзе непрацуючыя грамадзяне, якія прапаноўваюць набыць па танным кошце сыр, бо ім вельмі добра краміць хатніх птушак і свіней. Толькі да мяне асабіста (а я жыву ў вёсцы Вялікая Машчаніца раёна) на мінулым тыд... Болей »
Геніюш Ларыса, нарадзілася 09.08.1910 г. у маёнтку Жлобаўцы Ваўпянскай воласці Гарадзенскага павета (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці) у сялянскай сям'і. Ратуючыся ад першай сусветнай вайны, бацькі разам з дачкою пакінулі родныя мясціны. Вярнуліся дадому ў 1919 г. Скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію (1928). У 1937 г. выехала ў Прагу, дзе жыў і вучыўся ва ўніверсітэце яе муж І.Геніюш. Уключылася ў жыццё беларускай эміграцыі... Болей »
2009 год значны вялікай гістарычнай датаю – 1000-годдзем першай згадкі ў пісьмовых крыніцах наймення Літва (у лацінскім запісе Litua). Яе фіксацыя ў нямецкіх Кведлінбургскіх аналах паўстала з трагічнай нагоды забойства вядомага прапаведніка, магдэбургскага каноніка і місійнага біскупа, святога апостала – Бруна з Кверфурта (каля 970 – 14.02.1009). Ён прагнуў хрысціянізаваць люцічаў і печанегаў, быў у Польшчы, Венгрыі, Кіеўскай Русі. С... Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы, міжнародных прэмій Польшчы і Украіны Сяргея Законьнікава “Гэта мы" увайшлі паэмы "Чорная быль", "Цівалі", "Зязюля". Эпічныя творы аўтара, вядомыя айчыннаму чытачу і перакладзеныя на іншыя мовы сьвету, з'яўляюцца паэтычным асэнсаваньнем лёсу беларускага народа, "народа на Галгофе". Яны вызначаюцца запамінальнай метафарычнасьцю, глыбінёю думак, шчырасьцю пачуцьцяў, нястомнасьцю ... Болей »
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Сяргея Законнікава ўвайшлі вершы і паэмыы розных гадоў. Яны перадаюць святло шчырых чалавечых пачуццяў, дынамізм і складанасць жыцця, вызначаюцца асабістай адказнасцю паэта за будучыню свайго народа, роднай Беларусі, над чыім лёсам узышла і гарыць палыновая зорка чарнобыльскай трагедыі. Болей »
Прагулка да станцыі метро «Аўтазаводская». На Беларускі Еўрапейскі форум сабраліся 809 дэлегатаў і 200 гасцей. Сярод апошніх былі замежныя палітыкі, а таксама знаныя беларускія асобы і журналісты. Заўважым, дэлегатаў налічвалася прыкладна на 20 працэнтаў меней, чым было абрана. Акцэнтаваць увагу чытачоў на словах, якія вымаўлялі замежныя госці, не мае сэнсу з адной простай прычыны. Замежныя госці казалі шмат чаго (напрыклад, як Яцэк Пра... Болей »
Фэрдынанд Рушчыц (10.12.1870 — 30.10.1936 — жывапісец, графік, сцэнограф, педагог) нарадзіўся ў фальварку Багданаў. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у Мінскай класічнай гімназіі. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Прафесар Школы прыгожых мастацтваў у Варшаве, Кракаўскай акадэміі мастацтваў, аддзялення прыгожых мастацтваў Віленскага універсітэта. Усе асноўныя жывапісныя творы Ф. Рушчыца былі створаны ў Багданаве, дзе і паха... Болей »
Разам з аўтарам гэтай кнігі чытач пабывае ў многіх краінах (Італія, Сербія, Францыя, Германія, Швейцарыя), пазнаёміцца з традыцыямі, бытам, культурай еўрапейскіх народаў. Паказваючы іншае жыццё, Сяргей Законнікаў заўсёды перакідае кладку памяці да роднае зямлі, усхвалявана і заклапочана гаворыць пра сённяшні дзень, трывогі і надзеі беларусаў, якія сталі на шлях будаўніцтва незалежнай дзяржавы. Болей »
Вядомы магілёўскі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Казека з’яўляецца даўнім сябрам нашага “Брылеўскага летапісу”. І ўжо здаўна так павялося, што свае новыя творы ён у першую чаргу паказвае сваім брылёўскім сябрам. Сёння з ласкавай згоды Алеся Мікалаевіча мы эксклюзіўна друкуем урывак з яго новай эпічнай паэмы “Шлях” і спадзяемся, што тыя пачуцці і настрой, якія паэт паклаў на аркуш паперы, па-добраму адгукнуцца ў сэрцах чыта... Болей »