Васючэнка Пятро

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1959 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Пятро Васючэнка. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Наша слова.pdf, 162 / 2025

Наша слова.pdf

162 / 2025

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2025-02-05

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

"Час прывёў на Парнас" - пад такой назвай пачала працу экспазіцыя ў Доме Валянціна Таўлая Лідскага гістарычна-мастацкага музея. Лідчына - край таленавіты, які стаў калыскай шматлікіх пісьменнікаў. Менавіта да Дня беларускага пісьменства, якое адбудзецца ў горадзе Лідзе, Дом Валянціна Таўлая і разгарнуў экспазіцыю. Яе асновай служаць гадзіннікі з калекцыі музея і перададзеныя на часовае захоўванне ад лідскіх пісьменнікаў. Любы гадзіннік - гэта сведка розных падзей, якія натхняюць на нараджэнне і напісанне твораў. Так ці інакш, падзеі застаюцца ў гісторыі, а Час ідзе. Застаецца і напісанае тым ці іншым пісьменнікам. Некаторых творцаў ужо не стала, а іх праца засталася пад кніжнай вокладкай. Яны як рака Часу, пракладаюць свой шлях і далучаюць да сябе прытокі, якія імкліва нясуць жыватворныя воды, напоўненыя мілагучным спеўным словам, і такім чынам літаратура не спыняе свой рух. Ці зойме месца ў гісторыі гэты пісьменнік? Пакажа Час. А Час прывядзе на Парнас! На экспазіцыі прадстаўлены і кнігі, асабістыя рэчы, рукапісы, архіўныя матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. Акрамя гэтага, можна даведацца як вызначалі Час нашы продкі, якія цікавосткі прымяняліся пры абуджэнні чалавека і г.д. З экспазіцыяй ужо пазнаёміліся лідскія пісьменнікі. А Вы? Тады Вам да нас, у Дом Валянціна Таўлая, што па вуліцы Замкавая, 7, побач з Лідскім замкам!!!

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Наша слова.pdf, 163 / 2024

Наша слова.pdf

163 / 2024

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаўКасцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову энцыклікі Папы Фран- цішка "Dilexit nos" (з лацінскай мовы - "Палюбіў нас"). Гэта чацвёртая энцыкліка Папы Францішка, апублікаваная 24 кастрычніка 2024 года. Яна прысвечана чалавечай і боскай любові Сэрца Езуса Хрыста. Энцыкліка Dilexit nos працягвае традыцыю папскіх эн... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 161 / 2025

Наша слова.pdf

161 / 2025

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах", абвясціўшы беларускую мову адзінай дзяржаўнай. Гэты дакумент стаў важным крокам у адраджэнні нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры. "Мова - гэта не толькі сродак зносін, але і душа народа, аснова яго культуры. Жыве мова - жыве народ", - cцвярджалася ў прэамбуле закона. Закон стымуляваў выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця: ад адукацыі да побыту. У краіне з'яв... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 160 / 2025

Наша слова.pdf

160 / 2025

12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоў- ную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магі- лёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 159 / 2025

Наша слова.pdf

159 / 2025

Цудадзейны абраз Жыровіцкай Божай маці, з-за якога Жыровічы атрымалі назву "літоўскага Чанстахова", паводле легенды, цудоўным чынам з'явіўся ў лесе на грушы ў 1470 г. Тагачасны ўладальнік Жыровічаў, літоўскі падскарбій Аляксандр Солтан, якому пастушкі прынеслі гэты абраз, пераканаўшыся ў яго цудадзейнасці, пабудаваў у лесе царкву і размясціў у ёй гэтую святыню. Быў гэта невялікі абраз, накшталт абразкоў, які размяшчаюць на рыцарскіх на... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 158 / 2025

Наша слова.pdf

158 / 2025

Звычайна Тры Каралі адзначаліся 6 студзеня ў гонар трох мудрацоў - Каспара, Мельхіёра і Бальтазара. Згодна з Евангеллем, мудрацы прынеслі нованароджанаму Езусу Хрыстусу дары - золата, ладан і міру. Традыцыйна лічыцца, што Мельхіёр быў старцам і каралём Аравіі, Бальтазар - сярэдніх гадоў і царом Эфіопіі, Каспар - юнаком і каралём Тарса. У беларускіх вёсках у гэты дзень хадзілі па дварах і віншавалі гаспадароў. Вось і ў Строчыцах свята... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 157 / 2025

Наша слова.pdf

157 / 2025

12 студзеня, у свята Хросту Пана, вернікі парафіі старадаўняй катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве, якая прызначана адной з Юбілейных святыняў Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, мелі гонар вітаць нештодзённых пілігрымаў. У гэты дзень сваю духоўную вандроўку сюды здзейснілі Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Генеральныя вікарыі архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Часовы... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 156 / 2024

Наша слова.pdf

156 / 2024

18 снежня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў VІ адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэраг кн... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 155 / 2024

Наша слова.pdf

155 / 2024

Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы бел... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 154 / 2024

Наша слова.pdf

154 / 2024

Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі вал... Więcej »


pdf
Наша слова.pdf, 153 / 2024

Наша слова.pdf

153 / 2024

18 снежня 2024 года ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылося літаратурнае свята - урачыстае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў VІ адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу імя Веры Навіцкай "Дарослыя - дзецям". Конкурс носіць імя найбуйнейшай лідскай дзіцячай пісьменніцы Веры Навіцкай, якая ўзначальвала "Лідскую прыватную жаночую гімназію Ф.Л. і В.С. Навіцкіх" напачатку ХХ стагоддзя і напісала шэр... Więcej »