Шушкевіч Станіслаў

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1934 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Станіслаў Шушкевіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Навумчык Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Навумчык.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Наша слова.pdf, 201 / 2025

Наша слова.pdf

201 / 2025

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2025-11-05

Copyright © 2025 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

3 лістапада на Усходніх могілках, як і было запланавана, адкрылі помнік вядомаму беларускаму пісьменніку Змітраку Бядулю, паведаміла БелТА. Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Плаўнік) памёр у 1941 годзе падчас ваеннай эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе яго і пахавалі. У 2020 годзе прах пісьменніка вярнулі на радзіму і перапахавалі ў Менску. Тады ж Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў і конкурс сярод беларускіх скульптараў на стварэнне помніка. Перамогу атрымаў праект Сяргея Гумілеўскага. Паводле слоў аўтара, уаснову кампазіцыі пакладзены вобраз каласоў, што хістаюцца на ветры. Форма помніка няроўная, зламана-пластычная - яна сімвалізуе няпросты лёс беларускіх літаратараў таго часу і шлях самога Бядулі. На адкрыцці прысутнічаў і сын пісьменніка Яфім Плаўнік. Ён адзначыў, што помнік зроблены з густам і адпавядае месцу: - Ён такі, які павінен стаяць на могілках. Без усялякіх празмернасцяў. Ён сціплы і адначасова велічны. Як паведаміла намесніца дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова, падчас конкурсу камісіі доўга давялося вызначаць, якім павінен быць помнік. Скульптарам паказвалі матэрыялы і фотаздымкі з музейных архіваў Кузняцова падкрэсліла, што Змітрок Бядуля - адзін з найважнейшых беларускіх творцаў ХХ стагоддзя, удзельнік станаўлення нацыянальнай літаратуры і друку. Яна спадзяецца, што адкрыццё помніка зацікавіць людзей і натхніць іх зноў звярнуцца да яго твораў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова.pdf

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Наша слова.pdf, 200 / 2025

Наша слова.pdf

200 / 2025

У пятніцу 24 кастрычніка біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка здзейсніў пасвячэнне збудаванага 10 гадоў таму касцёла Святога Бенедыкта ў Пінску. Гэтая падзея стала першай з шэрагу галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё другога касцёла ў Пінску - першай святыні, збудаванай у Пінску пасля амаль 200-гадовага перапынку, - адбылося ўмежах святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў 2015 годзе. Адметна, што касцёл Святога Бенедык... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 199 / 2025

Наша слова.pdf

199 / 2025

У пятніцу 24 кастрычніка біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка здзейсніў пасвячэнне збудаванага 10 гадоў таму касцёла Святога Бенедыкта ў Пінску. Гэтая падзея стала першай з шэрагу галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Адкрыццё другога касцёла ў Пінску - першай святыні, збудаванай у Пінску пасля амаль 200-гадовага перапынку, - адбылося ў межах святкавання 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі ў 2015 годзе. Адметна, што касцёл Святога Бенеды... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 198 / 2025

Наша слова.pdf

198 / 2025

Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2025 года стаў венгерскі пісьменнік Ласла Краснахаркаі. Прэмія прысуджана "за яго пераканаўчую і празорлівую творчасць, якая ва ўмовах апакаліптычнага жахузноў пацвярджае сілу мастацтва", гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобелеўскага камітэта. Ласла Краснахаркаі - аўтарэпічных твораў у традыцыях Цэнтральнай Еўропы, якія распасціраюцца ад Кафкі да Томаса Бернхарда і характарызуюцца абсурдызмам і гратэск... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 197 / 2025

Наша слова.pdf

197 / 2025

Да Дня беларускага пісьменства, якое прайшло ў Лідзе, у выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга "Край наш вольны, край любімы". Першая прэзентацыя яе прайшла ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі 7 верасня. 24 верасня ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло паседжанне лідскага літаб’яднання “Суквецце”. На паседжанні прысутнічалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кацярына Адамаўна Сер... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 196 / 2025

Наша слова.pdf

196 / 2025

Нават і не верыцца, што гістарычна-культурная каштоўнасць Рэспублікі Беларусь можа таксама актыўна ўжывацца! Так, менавіта, ужывацца! Цэлы фестываль нават прыдумалі! І гэта непадалёку ад горада Ліды. У бліжайшым ад яго гарадскім пасёлку Воранава! А раней жа гэта быў і Лідскі павет! Аб чым я? Ды пра беларускую смакату! Пра наш беларускі хлеб! Пра бульбачку. І не проста пра бульбу, а пра стравы, якія вырабляюцца з яе. Якія толькі ні ствар... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 195 / 2025

Наша слова.pdf

195 / 2025

18 верасня чатыры маладыя даследніцы з Германіі атрымалі прэмію "Для жанчын у навуцы" за 2025 год. Гэтая прэмія прысуджаецца Камісіяй ЮНЭСКА, арганізацыяй “Das Deutsche Humboldt-Netzwerke.V.” і “Фондам L'Orеal” маладым жанчынам-навукоўцам за выбітныя дасягненні ў навуцы. Асаблівасць гэтага года заключа- ецца ў тым, што ўсе чатыры лаўрэаткі прыехалі ў Германію з-за мяжы, каб займацца навуковай працай. Прэмію атрымалі доктар Кейсі Пакуол... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 194 / 2025

Наша слова.pdf

194 / 2025

Другі дзень Свята беларускага пісьменства пачаўся ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі з прэзентацыі трох кніг: "Лідскі край: з любоўю і назаўжды", "Край наш вольны, край любімы", "З Міхасём і Міхалінкай крочым роднымі сцяжынкамі". Вядучыя беларускія выдавецтвы "Беларусь", "Мастацкая літаратура" і Выдавецкі дом "Звязда" выпусцілі іх у свет. Кнігі расказваюць пра гісторыю і сучаснасць Лідчыны, яе славутасці, пра пісьменнікаў, якія звязаны... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 193 / 2025

Наша слова.pdf

193 / 2025

6 і 7 верасня Ліда стала цэнтрам прыцягнення для тысяч цаніцеляў і майстроў друкаванага слова. Горад з размахам і на найвышэйшым узроўні адсвяткаваў ХXXII Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ў канцэпцыю свята ўключаны такія тэмы, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, Год добраўпарадкавання і 500-годдзе з моманту першай публікацыі кнігі "Апостал" Францішка Скарыны. Урачыстасці з нагоды Дня беларускага пісьменства ўжо шмат гадоў праводз... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 192 / 2025

Наша слова.pdf

192 / 2025

Да Дня беларускага пісьменства, які пройдзе 6-7 верасня ў Лідзе, на пляцоўцы перад музеем разгарнуў свае старонкі праект "Слоўка за слоўкам". Праект быў створаны ў выніку паглыбленага даследвання гісторыі экспанатаў з фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея. На базе атмасферна-этнаграфічнай гасцёўні "Час. Традыцыі. Вобразы" рэалізуецца культурна-адукацыйная праграма "Рэха продкаў", якая з'яўляецца ўнікальным даведнікам па этнаграфі... Болей »


pdf
Наша слова.pdf, 191 / 2025

Наша слова.pdf

191 / 2025

Засталіся лічаныя дні, калі гасцінная лідская зямля стане сталіцай XXXII Дня беларускага пісьменства. Майстры мастацкага слова літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідская газета" таксама рыхтуюцца да рэспубліканскага свята. Маё сяброўства з пісьменнікамі Лідчыны пачалося больш дваццаці гадоў назад. За гэты час я ўласна ўпэўнілася, што кожны з іх унёс значны асабісты ўклад у літаратурнае жыццё нашага рэгіёна. А яшчэ многія ... Болей »