Miejsce wydania: Ліда
Data wydania: 2024-09-18
Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, на старадаўняй Мядзельскай Кальварыі (Менска-Магілёўская архідыяцэзія) адбылося набажэнства Крыжовага шляху і адпустовая святая Імшы на Гары крыжоў. Крыжовы шлях правёў айцец Андрэй Авен OCD з супольнасці айцоў кармелітаў босых у Мядзелі. У набажэнстве бралі ўдзел шматлікія мясцовыя вернікі і госці, у тым ліку дзве групы пілігрымаў: з Менска і з Барысава. Ад кальварыйскай брамы, што размешчана на ўзгорку пры выездзе з Мядзела на Паставы, удзельнікі набажэнства ішлі па намоленай дарозе ад капліцы да капліцы, разважаючы ў малітве над Крыжовым шляхам Езуса Хрыста. Падчас гэтага пакутнага набажэнства многія паядналіся з Богам у сакраманце споведзі. На заканчэнне Крыжовага шляху на палявым алтары на Гары крыжоў, што высока ўзвышаецца над наваколлем, адбылася святая Імша. Напачатку сабраных прывітаў настаяцель мядзельскага Кармэля айцец Генрых Валэйка OCD. Манах нагадаў гісторыю Мядзельскай Кальварыі - найстарэйшай з тых, якія захаваліся ў Беларусі. Яе будаўніцтва распачалося ў Мядзелі 260 гадоў таму. Першапачаткова яна знаходзілася ў іншым месцы, двойчы знішчалася і зноў аднаўлялася. Сёння гэта важнае месца каталіцкага культу ў нашай краіне. Кальварыя прыцягвае шматлікіх вернікаў і пілігрымаў з розных мясцін, якія групамі і індывідуальна прыбываюць сюды, каб у гэтым асаблівым месцы прайсці Крыжовым шляхам Хрыста. Цэлебрацыю Імшы ўзначаліў малады святар Яўген Амасёнак, вікарый гарадзенскай катэдральнай парафіі святога Францішка Ксаверыя.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Наша слова.pdf
Пра незвычайна высокі ўзровень культуры старажытных беларусаў і іхніх арыйскіх прашчураў напісана ўжо шмат, напісана так, што часам і не здагадаешся, што гэта пра ўзровень менавіта беларускай культуры. Разгляд тонкасцяў беларускіх народных звычаяў, абрадаў, фальклору, народнага выяўленчага мастацтва, нават, калі ён робіцца фрагментарна, абасоблена, сам па себе дае ўжо цікавую інфармацыо. Чаго вартыя хаця б касмічна-містычныя матывы бел... Więcej »
Міжурадавы камітэт UNESCO ў пытаннях нематэрыяльнай культурнай спадчыны 4 снежня ўключыў беларускую выцінанку ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. Элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны афіцыйна названы: "Выцінанка - традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі". У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гістарычна-культурнай каштоўнасці ў Беларусі. На той час у Беларусі мастацтвам выцінанкі вал... Więcej »
Дзень беларускага пісьменства ў 2025 годзе пройдзе 7 верасня ў Лідзе Гарадзенскай вобласці. Пастановай Савета Міністраў № 873 ад 25 лістапада 2024 года створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІІ Дня беларускага пісьменства. Старшынём аргкамітэта прызначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні - міністр інфармацыі Марат Маркаў і намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Вік... Więcej »
23 лістапада ў Лідскім палацы культуры прайшоў XIII абласны фестываль народных тэатральных калектываў "Лідскія тэатральныя сустрэчы". Адкрыў "Лідскія тэатральныя сустрэчы" спектакль "Калядны вечар" народнага драматычнага тэатра Астравецкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці па аўтарскай п'есе Н. Рыбік. Нягледзячы на святочную назву, п'еса хутчэй драматычная. У трох жанчын - жыхарак дома-інтэрната для састарэлых - з'яўляецца ... Więcej »
У Доме Валянціна Таўлая прайшло мерапрыемства "У згодзе быць хачу са светам", прысвечанае лідскаму паэту Міхасю Мельніку, якому зусім нядаўна споўнілася 75 год. Павіншаваць юбіляра сабраліся прыхільнікі яго творчасці, аматары паэзіі, калегі і неабыякавыя людзі, якія знаёмыя з грамадскімі справамі, арганізаванымі ў свой час для горада Ліды Міхасём Іванавічам. Ад калектыва Лідскага гістарычна-мастацкага музея павіншавала творцу дырэктар Х... Więcej »
9 лістапада ў парафіі святога Казіміра ў Лепелі ўшанавалі святога Губерта, апекуна паляўнічых і леснікоў. З гэтай нагоды па запрашэнні душпастыра Лепельскай парафіі ксяндза Уладзіміра Заянчкоўскага цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым касцёле ўзначаліў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Менска-Магілёўскі. Звяртаючыся да сабраных у святыні, іерарх заахвоціў берагчы прыроду - прыгожы да... Więcej »
1-2 лістапада ў Беларусі прайшлі “Каласавіны”. “Каласавіны прайшлі па вялікім коле. Супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Алесь Хітрун праехаў па ўсім маршруце, дасылаючы невялікія тэксты і мноства фотаздымкаў, з якіх атрымаўся гэты рэпартаж. 1 лістапада ў музеі Якуба Коласа прайшла XXXVIІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Каласавiны-2024". Пасля адкрыцця канферэнцыі і прывітальных словаў ганаровых гасцей прайшла... Więcej »
23 кастрычніка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння доктара філалагічных навук, прафесара, педагога, аўтара шматлікіх кніг, падручнікаў, слоўнікаў Івана Лепешава (1924-2014). Выдатны мовазнавец Іван Якаўлевіч Лепешаў шмат зрабіў для развіцця беларускай мовы, папулярызацыі і абароны роднага слова. Вучонага з поўным правам можна назваць патрыярхам беларускай фразеалогіі і парэміялогіі. 100-годдзе вялікага беларускага мовазнаўца годна ўш... Więcej »
Так сталася, што пасля закрыцця папяровага “Нашага слова” і пераходу газеты ў электронны фармат “Наша слова.pdf” з яе старонак практычна зніклі “моўныя” матэрыялы. Прычынаў тут шмат. Прафесары старой школы, якія цесна супрацоўнічалі з “Нашым словам”, проста паўміралі. Мовазнаўцы новага пакалення, мабыць, ці маюць дастаткова магчымасцяў друкавацца ў больш прэстыжных выданнях, ці проста не ведаюць пра “Наша слова.pdf” або, магчыма, і не п... Więcej »
12 кастрычніка ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) з удзелам вялікай колькасці вернікаў прайшлі ўрачыстасці каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных. Папярэдняя каранацыя абраза Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася ў Беларусі пятнаццаць гадоў таму: 22 жніўня 2009 года арцыбіскуп Кёльнскі кардынал Ёахім Майснэр усклаў папскія кароны на цудатворны абраз Маці Божай Браслаўскай, В... Więcej »