Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2024
Opracowanie graficzne: Палынскі Ігар
Wydawca: Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Seria wydawnicza: Кнігі бяз літар
Wymiary: 06:45:30
ISBN: 978-83-67937-20-7
Kategoria: Literatura piękna; Audiobook
Copyright © 2024 by Ігар Бабкоў, Зміцер Бартосік, Аляксандр Ясінскі - музыка, Фонд Kamunikat.org, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Агучыў: Зміцер Бартосік
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. З гэтай перспектывы перад намі – алхімічная гісторыя пра mysterium coniunctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу. Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся».
Video: Кнігі бяз літар
Autorzy białoruscy: Бабкоў Ігар
Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org
Katalog: Kamunikat.org
У мяне ёсць тэчка, якую я дастаю ў асаблівыя моманты свайго жыцця. Яна ляжыць у шафе, на самым дне, разам з іншымі паперамі, у якіх сабраныя артэфакты эпохаў. Дастаткова грубая, калі не сказаць разбухлая. Там многа ўсяго. Запісы размоваў, выпадковыя нататкі. Старонкі часопісаў з публікацыямі, выцінкі з газетаў. Фотаздымкі. Энцыклапедыя прамінулага, дзе сабраныя шмат якія выпадковыя і невыпадковыя рэчы. Я люблю пераглядаць яе змесціва: п... Więcej »
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (... Więcej »
Як дзіўна, што ў тэатры свету так многа актораў, – падумаў Францішак прачнуўшыся. Напэўна, было б дастаткова аднаго-адзінага, з вар’яцкім маналогам пра нелагічнасць і незразумеласць усяго, што ёсць. Чалавека, які б паміраў і зноў нараджаўся на сцэне, выходзіў у чарговай дзеі, не памятаючы пра мінулае. У новай вопратцы, з новым тварам і нават у новай эпосе. Публіка складалася б выключна з Багоў і Герояў.(фрагмент) Więcej »
Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. (фрагмент) Więcej »
Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, празаік. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angel... Więcej »
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Więcej »
Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладнік. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН Цэнтра. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі (Беларусь). Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Ларэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літа... Więcej »
Трэцяя паэтычная кніга Ігара Бабкова выходзіць пасьлядоўгага, насычанага снамі і вандраваньнямі, перапынку. Як адзначае сам аўтар, у ёй ён «нарэшце патрапіў дадому — у салодкую непрытомнасьць восені». Więcej »
Новая кніга паэта, філёзафа і вандроўніка Ігара Бабкова складаецца з паэтычных эсэяў, што друкаваліся ў такіх выданьнях, як віленская «Наша Ніва», часопісах «Крыніца», «Фрагмэнты», «Arche», «Дзеяслоў». Асноўная адметнасьць кнігі – інтанацыя, зь якой прамаўляецца слова «Беларусь». Więcej »
“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей XIX стагоддзя... Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх.... Więcej »