Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Комар Ганна, Вызвалі або бяжы

Вызвалі або бяжы

Комар Ганна

Miejsce wydania: Berlin

Data wydania: 2023

Wydawca: hochroth Minsk

Wymiary: 48 с.

ISBN: 978-3-949850-19-6

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2015 by Ганна Комар

Księgozbiór: prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

Informacje uzupełniające: Экзэмпляр 013

Новая паэтычная кніга Ганны Комар быццам глыток болю. Нягледзячы на топавасць гэтага матыву ў мастацкім свеце паэткі, тут ëн успрымаецца ў новым ракурсе. “Вызвалі або бяжы” – заклік, у якім сацыяльнае і асабістае перапляліся ў адно, стварыўшы творчае крэда – “быць мацнейшай за абставіны”. Менавіта таму ў свеце, які паўстае на старонках кнігі быццам за кратамі, паэтычнае слова адчуваецца як глыток паветра. Яго нельга забраць ажно ў затхлай турме ці аўтазаку, як немагчыма пазбавіць унутраняй свабоды, нестрыманай і бязмернай, шчырасці ў дачыненні на свету. Менавіта такое адчуванне выклікаюць вершы, напісаныя ў 2018-2022 гады, большасць з якіх прайшла для паэткі ў межах Беларусі. Затрыманні на вуліцах Мінска, збіццë ў камеры “на чатырох, дзе я была шастаццатая”, сведчанне пра вайну ва Украіне, якую перажываюць не абстрактныя ахвяры, а блізкія людзі, сябры, – усë гэта стварае летапіс часу, пераданы праз успрыманне маладой жанчыны, якая ў свеце катаваным і несвабодным не страчвае, мабыць, адзінага пакінутага ëй права – быць сабой.

Autorzy białoruscy: Комар Ганна

Wydawnictwa białoruskie: hochroth Minsk

Katalog: Прыватны кнігазбор

Tylko w bibliotece osoby prywatnej w Białymstoku (egzemplarz papierowy)

Warto przeczytać:

pdf
Комар Ганна, Страх вышыні

Страх вышыні

Вершы

Комар Ганна

У дэбютную кніжку паэзіі Ганны Комар увайшлі выбраныя дзіцячыя і дарослыя страхі паэткі. Гэтыя вершы, народжаныя з няўмення ездзіць на ровары і спавітыя паэтыкай сэлфхарму, хвалююць, бянтэжаць, раздражняюць, пужаюць, не пакідаюць абыякавымі, абяцаюць надзею. Уважлівыя даследаванні ценяў вар’яцтва на тле кожнага кахання, сяброўства, падарожжа ці дзіцячага ўспаміну даводзяць, перадусім, безумоўную каштоўнасць каханых, сяброў, падарожжаў і... Więcej »