Плотка Алесь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Алесь Плотка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Карамазаў Віктар, Дома

Дома

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Data wydania: 2023

Copyright © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кніга­збор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл. 

Каторы ўжо раз, цяпер — у адных толькі думках, з далёкіх краёў і дарог я вяртаюся ў родную хату. У сутарэнні сенцаў вобмацкам адшукваю настылую клямку, адчыняю цяжкія дзверы і бачу бацьку. Ён стаіць пасярэдзіне хаты, шырока расставіўшы ногі, у даўно знаёмай мне паласатай камізэльцы і каротка абрэзаных валёнках, пад капою сонечнай, як сакавіцкі снег за вокнамі, сівізны, хударлявы, трымае на запалых грудзях трафейную скрыпку, а смычок пілуе ды пілуе яе напалам. Скрыпка плача светлымі слязьмі Сольвейг, і ў тым месцы, дзе смычок дакранаецца да струн, ззяе сонечная плямка. Раптам скрыпка змаўкае. Бацька апускае на вочы белыя, у маршчынах, веі, нейкае імгненне стаіць нерухома. Глыбока ўздыхнуўшы, расплюшчвае вочы. Яны шчасліва смяюцца мне, і ў іх куточках я заўважаю зіхаткія сонечныя кропелькі. (фрагмент)

Autorzy białoruscy: Карамазаў Віктар

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Усё апавяданне ў адным файле

Warto przeczytać:

epub
Карамазаў Віктар, Тройчы пра Стральцова

Тройчы пра Стральцова

Эсэ

Карамазаў Віктар

Дык вось ён… і яно: гук зямнога быцця, стан нематы і прадчування, аснова, ад якой няма збавення раскалыханай душы, дакладней — мелодыя родных дарог, палёў, лясоў, ваколіц, прысад, асацыіраваная з мелодыяй прадчування. Яна, гэтая мелодыя, так сугучная з блокаўскай: «О, Русь моя! Жена моя! До боли нам ясен долгий путь…», кіруе паэтам, затрымлівае ў глыбокім роздуме на сцяжыне да маці, бацькі, роднага парога, хоць тым самым і ствараецца па... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Гарэла свечачка

Гарэла свечачка

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Я прачнуўся і ўбачыў агромністы спелы персік. Наліты сонцам, калмаценькі, у срэбна-расяным пушку, хоць і загадкава квадратны, як на карціне якога-небудзь куба-авангардыста. Цудоўны дар паўднёвага Крыма быў на дзве палавінкі падзелены равочкам з мяккім галубіна-шызым дымком, над якім лунала вохрыстая цяплынь. Ніжэй за равочак срэбна-расяны пушок таксама ружавеў, цяплеў. Сонейка відавочна жыло ўсярэдзіне персіка, і яно, разам са мною, пра... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джота

Гарачая кроў Джота

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Пасвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я звярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзверы пад’езда: старыя, без дамафона, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі, калі цямнела, зачынялі аканіцы сваіх дамоў ад усялякіх начных жахаў. Сакрэт тутэйшага саматужнага запору я ведаў і хутка ўзбег на шосты па... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Глядзіце ў вочы лемуру

Глядзіце ў вочы лемуру

Эсэ

Карамазаў Віктар

За акном — плач па верасні: пляскочуць зацяжныя дажджы. Я сяджу ў халодным пакоі на дачы, па-зімоваму накінуўшы на плечы кажух, па нечым няясным сумуючы, і з прыемнасцю, усё роўна як вітаючы ласкавыя праменьчыкі далёкага сонейка, перакладаю фотаздымкі апошняга падарожжа па белым свеце. Запыніўшы позірк на адным з іх, пазнаю ўваход у атэль «Кальбер» у Антананарыву, вузкую нервова-віхлястую вулачку, за­стаўленую аўтамашынамі, і Разафі з в... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Проста ўспомніў я цябе

Проста ўспомніў я цябе

Эсэ

Карамазаў Віктар

Дзіва дзіўнае: трэба вось апынуцца ў Парыжы, пасяліцца на бульвары Гарыбальдзі ў атэлі «Сегюр» у маленькім утульным пакойчыку на мансардзе з акенцам у чысты ружовы дварок, дачакацца свайго ці не шаснаццатага ўжо парыжскага дня, за схілам дня — вечара, за вечарам — ночы, адчыніць акно ў цёплую, хоць ужо амаль палова лістапада, ноч, пагасіць святло — белы поліэтыленавы абажур на высокай, як з-пад снарада, гільзе, — на нейкі час вачыма пры... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Жавароначкам бласлаўлёнае

Жавароначкам бласлаўлёнае

Эсэ

Карамазаў Віктар

Бэз цвіў звычайны, ружовы, у зацемку фіялетавы і разам з тым незвычайны, якім яго бачыў і адчуваў мастак. А мастак, пішучы, бачыў, як кожная каляровая плямка куста драбнілася на мноства адценняў, як у колерах і адценнях кожная кветачка збірала і адбівала жывапісную палітру, можа, усяго наваколля — зямлі і неба. Мастак ведаў, што адным-двума колерамі, якія б цёплыя яны ні былі, душы не сагрэць, ды і ніводны асобна ад іншых не існаваў, а ... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Свята i пір жыцця

Свята i пір жыцця

Эсэ

Карамазаў Віктар

Шумела вясна. Снег і вада паспелі скаціцца не толькі з гарад­скіх вуліц, двароў і паркаў, але і з загарадных падлескаў. Цёплая прозелень пачынала высыпаць на каштанах, ліпах, таполях, разлівала ў паветры духмяны водар жывіцы. Брук на Старавіленскім тракце блішчэў, памыты і падсохлы, нібы луска на шчупаку, выкінутым на сонца. Пасярод бруку ззялі трамвайныя рэйкі. Яны прабягалі міма свежапабеленай рыначнай брамы, за якою ядрана пахла пама... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, Камяняр

Камяняр

Эсэ

Карамазаў Віктар

Якою б цемрай і безвыходнасцю ні здавалася жыццё на пуцявінах гісторыі, выйсце чалавецтва заўсёды знаходзіла. Да святла і надзеі. I калі ў свеце пануе ўсё ж закон раўнавагі, які дае магчымасць выжыць сумленню і праўдзе, то гэта таму адбываецца, што чалавецтва не страчвае здольнасці нараджаць геніяў духу. Ці не аб гэтым сказаў Іван Франко ў сваім «Прысвячэнні» Тарасу Рыгоравічу Шаўчэнку? (фрагмент) Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, I да яго, i да сябе

I да яго, i да сябе

Эсэ

Карамазаў Віктар

На вышыню Тарасаву ніхто ніколі не ўзыдзе, як ніхто ніколі не перажыве ягонае драмы, драмы прыгону. Але людзі, якія хочуць звацца людзьмі, ідуць ды ідуць, падымаюцца на яго гару, бо ён, Тарас Рыгоравіч, усіх сюды, на Чарнечую, да сябе кліча, усіх збірае, каб паяднаць сваім болем і сваёй песняю. З яго вышыні па-новаму бачыш і свет, і самога сябе. Гэтую думку я запісаў у кішэнны блакноцік, як сваё маленькае адкрыццё, ад жывога ўражання на... Więcej »


epub
Карамазаў Віктар, «Хачу чытаць па-беларуску…»

«Хачу чытаць па-беларуску…»

Эсэ

Карамазаў Віктар

Гэтую, па форме — гамлетаўскую, трывогу за лёс беларускай мовы я чую кожны раз, калі выходжу да людзей на адкрыты, з вока на вока, дыялог аб жыцці і літаратуры. Яшчэ два-тры гады назад гэтае пытанне можна было пачуць ад настаўнікаў ці студэнтаў філфака, ад работнікаў культуры ці за сяброўскім сталом. Сёння яго задаюць табе, пісьменніку, усюды, куды б ты ні прыйшоў і ні прыехаў. (фрагмент) Więcej »