![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Барысаў
Data wydania: 2023
Wymiary: 162 с.
Kategoria: Wiedza o literaturze
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Сучасны беларускі літаратурны працэс — вельмі размаіты і шматгранны. XXI стагоддзе, падараваўшы чалавецтву амаль неабмежаваныя магчымасці для камунікацыі і значна пашырыўшы інфармацыйныя абсягі, у той жа час істотна звузіла духоўны кругагляд. І не таму, што чытаць сталі менш — наадварот: колькасць тэкстаў, што прадуцыруюцца і спажываюцца, шматкроць узрасла. Айчынная ж літаратура за адносна кароткі тэрмін — апошнія два-тры дзесяцігоддзі — спазнала на сабе ўплывы самых розных напрамкаў: ад лацінаамерыканскага магічнага рэалізму да еўрапейскага постмадэрну. І сапраўды: сёння проза і паэзія памяняліся — у лепшы бок, ці ў горшы — тое пакажа час. Аднак застаюцца нязменнымі ва ўсе часы такія крытэрыі, як моц прамоўленага слова і непадманнасць пачуцця. Зборнік літаратуразнаўчых эсэ “Увасобленае хараство” — гэта спроба зафіксаваць уражанні ад прачытанага за апошні час, прычым аўтар не імкнецца аддаваць даніну модзе, разважаючы пра творчасць выключна “раскручаных” літаратараў, чые імёны сёння на слыху. Тут побач — класікі і пачаткоўцы, паэты і празаікі, традыцыяналісты і наватары — усе тыя пісьменнікі, якіх аб’ядноўвае адно — любоў да Беларусі і да роднага Слова.
Autorzy białoruscy: Лайкоў Янка
Katalog: Kamunikat.org
Здзейсніць немагчымае, прайсці праз спапяляльны жар Паэзіі, ачысціцца ў ім, адбыцца ў Слове – вось чым апантаны лірычны герой Янкі Лайкова. Удумлівы чытач знойдзе ў зборніку ўсё: ад філасофскіх разваг да ўзнёслых і кранальных інтымных вершаў. Традыцыя і наватарства, інтэлектуальнае і містычнае, міфалагічнае і біблейскае – усё гэта арганічна паяднаў у сваіх вершах малады паэт. Więcej »
Па інерцыі мы ўсё яшчэ кажам “малады паэт”, замест таго каб казаць “новы”. Бо няма паэтаў старых і маладых. Ёсць толькі паэты й не паэты. Мяноўна кожны новы паэт прыносіць з сабой свой свет, змушае чытача й прыхільніка глядзець на ўсё ягонымі, паэтавымі вачыма. Янка Лайкоў – паэт сучасны. Ён думае, узрушаецца, бачыць тое, што чакала быць убачаным нечакана. Глыбіня, вышыня, пространь – у іх жыве аскетычнае й прачулае слова Янкі Лайкова. ... Więcej »