Атаманчык Кірыл

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Кірыл Атаманчык.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Каталіцкі веснік, 4 (145) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

4 (145) 2023

Miejsce wydania: Віцебск

Data wydania: 2023-04

Redaktor: Місевіч Віктар

Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае пытанне існавання Найвышэйшай Сілы, Бога, у Якім чалавек нават інстынктыўна шукае паратунку і дапамогі ў вырашэнні тых ці іншых праблемаў. Як сцвердзіў у свой час Кардынал Юзаф Ратцынгер – Папа Бэнэдыкт ХVI, “у свеце без Бога мы застаёмся пазбаўленымі ісціны, а гэта значыць – рабамі” (Кард. Ю. Ратцынгер. “Новы спеў Пану” 1,4; 1990 г.). Хрысціянства не проста дае адказы на пытанні, звязаныя з існаваннем чалавека, яно мае ў сабе моц учыніць гэтае існаванне “Паўнатою жыцця” (пар. Ян 10, 10). І гэтая “поўня”, гэты Божы “дастатак” крыецца менавіта ў Крыжовай Ахвяры і Уваскрасенні нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Таму мы зноў з вялікай павагай, радасцю і надзеяй услухоўваемся ў словы Велікоднай Літургіі, якая абвяшчае перамогу Хрыста над грахом і смерцю. Разважаючы над падзеямі Вялікай Ночы і Раніцы, што надышла пасля яе, мы заўсёды можам знайсці ў іх сваё месца: ці ў шэрагу абыякавых мінакоў, ці ў кагорце перапалоханых жаўнераў, праплачаных, каб хлусіць пра нібыта выкрадзенае цела ўкрыжаванага за два дні раней Настаўніка з Назарэту, ці сярод жанчын і апосталаў, якія з захапленнем распавядаюць пра сваю сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом. “Спакой вам!” (Лк 24,36).

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Каталіцкі веснік, 2 (155) 2024

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

2 (155) 2024

Калі аб’яўляецца наш Бог, Ён абвяшчае свабоду: “Я – Пан, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі” (Зых 20, 2). Так пачынаецца Дэкалог, дадзены Майсею на гары Сінай. Народ добра ведае, пра што кажа Бог: яны адчуваюць яшчэ на сабе досвед нявольніцтва. У пустыні народ атрымлівае “Дзесяць словаў” як шлях да свабоды. Мы называем іх “запаведзямі”, падкрэсліваючы сілу любові, з якой Бог выхоўвае свой народ. Гэта сапраўды ... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 13 (154) 2024

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

13 (154) 2024

Дзесяць гадоў таму, 18 студзеня 2014 года, біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроці. Тады падчас урачыстасці была зачытаная папская була – спецыяльны дакумент на лацінскай мове. Пераклад булы на беларускую мову агучыў ксёндз-пралат Францішак Кісель. Папа Францішак у буле напісаў, што біскуп Алег Буткевіч “хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў святых ... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 12 (153) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

12 (153) 2023

Словы надзеі, якія абвясціў нябесны пасланнік пастушкам, Касцёл абвяшчае сёння нам: нарадзіўся вам сёння Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Пан! Нарадзіўся сёння, тут, сярод нас. Так, насамрэч Ён заўсёды прысутны ў гэтым свеце, бо паабяцаў калісьці апосталам, што не пакіне нас сіротамі і застанецца з намі. Але дазваляе нам зноў і зноў перажываць падзею свайго нараджэння, каб мы маглі адчуць тую радасць, якую адчуваюць бацькі, калі ў іх з’яўл... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 11 (152) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

11 (152) 2023

З 12 лістапада ў Беларусі распачаліся юбілейныя святкаванні 25-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Гэты дзень адметны тым, што з’яўляецца таксама ўрачыстасцю для тэрытарыяльнай адзінкі нашай краіны, бо менавіта 400 гадоў таму арцыбіскуп Полацкі Язафат Кунцэвіч праз прынятую смерць нарадзіўся для неба. Супольнасць святых узбагацілася яшчэ адным мучанікам, які праліў сваю кроў у абарону веры і праўды, вернасці Святому Айцу і адзінству... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 10 (151) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

10 (151) 2023

Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштафа Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі блаславілі ружанцы і распачалася малітва Хвалебнымі таямніцамі святога Ружанца, падчас якіх дзеці разам прамаўлялі і спявалі самыя вядом... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 9 (150) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

9 (150) 2023

Пасля заканчэння святой Імшы на Стэпавай арэне ва Улан-Батары Святы Айцец падзякаваў уладам і народу Манголіі за гасціннасць і дар сяброўства, а таксама даслаў прывітанне кітайскаму народу. Перад тым, як падзякаваць мангольскаму народу за сардэчны прыём, Папа запрасіў да сябе двух кітайскіх біскупаў і сказаў наступнае: “Гэтыя два браты – біскупы: біскуп Ганконгскі на пенсіі і цяперашні біскуп Ганконга. Я хацеў бы скарыстацца іх прысутна... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 8 (149) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

8 (149) 2023

Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі свае заплечнікі, але і інтэнцыі свайго сэрца і іншых людзей, шчыра молячыся і мужна пераадольваючы цяжкасці пілігрымавання. Амаль 100 чалавек прынялі ўдзел у пілігрымцы Глыбокае-Браслаў пад кіра... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 7 (148) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

7 (148) 2023

Новапрызначаны кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі разважаннямі пра міратворчую місію ва Украіне, а таксама ўражаннямі ад урачыстасці з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У інтэрв’ю Vatican News прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў пракаментаваў дыпламатычныя намаганні Святога Пасада на карысць міру ва Украіне. Ён адзначыў, што не ведае падрабязнасцяў місіі кардынала Дзупі, але ўпэўнены ў тым, ш... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 6 (147) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

6 (147) 2023

Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: “Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І такая працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, чалавек па сваёй натуры рэлігійны. І ён прыносіць пэўную ахвяру ў імя Бога. І гэтай ахвярай павінна быць нашае жыццё. Жыць па-божаму, паступаць па-божаму, быць Божым ч... Więcej »


pdf
Каталіцкі веснік, 5 (146) 2023

Каталіцкі веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

5 (146) 2023

100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэбаў дыяцэзіі з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя ... Więcej »